Бярозка (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бярозка
Мова: беларуская
Часопіс
«Бярозка»
Спецыялізацыя: грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту)
Перыядычнасць: 1/месяц
Мова: беларуская
Адрас рэдакцыі: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Мінск, 220013
тэл. +375 17 287-19-27, 287-16-98
Галоўны рэдактар: К. В. Каплун (Захарэвіч)
Заснавальнік: вытворча-выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Дом прэсы»
Выдавец: РУП «Дом прэсы»
Краіна: Беларусь
Гісторыя выдання: 19241929: «Беларускі піянер»;
19291941: «Іскры Ільіча»;
з 1945: «Бярозка»
Дата заснавання: снежань 1924
Аб'ём: 32 старонкі (2019)
Тыраж: 510 (верасень 2019)
ISSN: 0320-7579
Вэб-сайт: «Бярозка»

«Бярозка»беларускі штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту). Рэкамендуецца для чытання з 12 год. У шэрагу часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей і моладзі, стаіць паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосць» (для моладзі).

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74822, для ведамасных — 748222, льготны для ўстаноў адукацыі і культуры — 74879, індывідуальны льготны для членаў БРПА — 74888.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня 1924 па верасень 1929 года выдаваўся часопіс «Беларускі піянер». У 1927 — 1929 выходзіў 2 разы на месяц. Затым яго рэдакцыйная калегія падзялілася: пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 па красавік 1941 года. З лета 1941, падчас 2-й сусветнай вайны, часопіс не выдаваўся. Адноўлены ў чэрвені 1945 года пад сучаснай назвай. Гісторыю выдання ў рэдакцыі вядуць ад «Беларускага піянера»[1].

Уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 года з'яўляўся дадаткам да часопіса «Маладосць». У студзені 2015 года самастойнае выданне часопіса адноўлена[2].

У ліпені 2019 года часопіс перайшоў у склад ВВРУП «Дом прэсы».

Змест часопіса[правіць | правіць зыходнік]

Публікуюцца творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, матэрыялы сацыяльнага, культурнага і гістарычнага характару, якія рознабакова развіваюць асобу чытача, выхоўваюць любоў да родных мясцін, павагу да іншых народаў і нацый, адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць падлеткавых арганізацый і рухаў. Змяшчаюцца мастацкія і журналісцкія творы падлеткаў. Вядуцца пастаянныя рубрыкі[3]: Бел. літ. (літаратурная крытыка), Праектар (кінааналітыка), Level 80 (гульнявая крытыка), Практыкум (літаратурныя майстар-класы), Праект (сацыяльныя майстар-класы), Ініцыятыва (сацыяльныя праекты), Гісторыя поспеху (інтэрв'ю), Школа журналістыкі (журналісцкія матэрыялы падлеткаў), Верасок (празаічныя і паэтычныя творы падлеткаў), Літаратурныя старонкі (творы сучасных беларускіх пісьменнікаў) і інш.

Узнагарода[правіць | правіць зыходнік]

Стужка ордэна «Знак Пашаны» Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя аўтары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пра нас // zviazda.by. — 2016. — 7 чэрвеня.
  2. Легендарны часопіс «Бярозка» аднаўляе выданне // nn.by. — 2014. — 25 лістапада.
  3. Бадак, А. М. Бярозка // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3: БеларусыВаранец / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭН, 1996. — 511 с.: іл. — С. 412. ISBN 985-11-0068-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]