Алесь Дзятлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Дзятлаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1936(1936-06-03) (87 гадоў) ці 1936[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Мова твораў беларуская

Алесь Дзятлаў (Аляксандр Мікалаевіч Дзятлаў, нар.3 чэрвеня 1936, в. Туркі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Жыў у Пятровічах, а з лета 1944 г. — на радзіме маці, у Плёсах, дзе бацьку прызначылі дырэктарам мясцовай школы. У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у Глыбоцкай раённай газеце «Сцяг камунізму» (1959—1961), у «Чырвонай змене» (1961—1973). У 1973—1975 гг. член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975—1980 гг. карэспандэнт газеты «Звязда», з 1980 г. рэдактар аддзела навукі часопіса «Родная прырода».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1956 г. У 1970-м годзе было надрукавана апавяданне ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборнікаў, аповесцяў і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Росы на паплаве» (1974)
  • «Белы месяц сакавік» (1977)
  • «Сляды» (1981)
  • «Начное неба ў ліпені» (1981)
  • «Вяртанне» (1987)
  • «У вераснёвы вечар» (1987)
  • «Парог» (1993)

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 22 жніўня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзятлаў Алесь//Белар. энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6.-Мн., 1998.-С. 165.
  • Дзятлаў Алесь//Энцыклапедыя літ-ры і мастацтва.-У 5 т. Т. 2.-С. 334—335.