Алесь Емяльянаў
Алесь Емяльянаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 2005 (53 гады) |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Емяльянаў (20 сакавіка 1952, Забалацце, Чавускі раён — 6 кастрычніка 2005) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1969 годзе скончыў Чавускую СШ № 1. З 1969 па 1971 год вучыўся ў БСГА. У 1971—1973 гадах служыў у пагранвайсках у Савецкай Арміі[1].
Пасля дэмабілізацыі працаваў электрыкам у Мінску, у 1973—1983 гадах — карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі», у 1983—1987 гадах — у Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 года — літкансультант СП Беларусі. У 1983 годзе завочна скончыў філфак БДУ[1].
У 1990—1991 гадах — старшыня Каарданацыйнай рады Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі[1].
Памёр 6 кастрычніка 2005 года. Пахаваны ў в. Буцэвічы Мінскага раёна[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1968 годзе. Першы верш «Kраіна марской крысы» надрукаваны ў 1968 годзе ў часопісе «Бярозка». Адзін з аўтараў i стваральнікаў тэлечасопіса «Літаратурная Беларусь». Курыраваў выхад у эфір літаратурна-мастацкага часопіса «Буг»[1] Брэсцкай студыі тэлебачання. Пад яго рэдакцыяй выходзілі штомесячныя перадачы «Сугучча» аб перакладзе на беларускую мову твораў замежных пісьменнікаў.
Пісаў пра жыццё сучасніка, яго любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды: гэта зборнікі «Ранак поўніцца жыццём», «Нязжатае поле», «На падкове дарог».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галубовіч, Л. Алесь Емяльянаў / Л. Галубовіч // ЛіМ. — 2005. — 14 кастрычні-ка. — С. 15.
- Емяльянаў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. — Т.6. — С. 390.
- Емяльянаў Аляксандр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1993. — Т.2. — С. 424—425.
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Памерлі 6 кастрычніка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Пахаваныя ў Мінскім раёне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Паэты XXI стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі XXI стагоддзя