Алесь Замкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Замкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 жніўня 1984(1984-08-05) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Замкоўскі (нар. 5 жніўня 1984, Полацк) — беларускі паэт, перакладчык. Кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 2002 па 2007 год навучаўся ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава. З 2007 па 2013 год працаваў у аб’яднанай газеце «Полацкі веснік» (карэспандэнтам, загадчыкам аддзела па сацыяльных пытаннях). З 2013 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 2014 года працуе кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Пераклаў п’есы да спектакляў: «Я вольны!» паводле аднайменнага рамана А. Натомб «Касметыка ворага», «Гаральд і Мод» К. Хігінса, «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка, чэхаўскіх «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова» да спектакля «Смешныя людзі», «Матылёк… Матылёк…» А. Нікалаі, «Глыток чужога віскі» Л. Агулянскага, «Агнявы Леў» А. Кружнова.

Напісаў тэксты песень да спектакляў «Снежная каралева» Я.Шварца, «Прыгоды Дзюймовачкі» П. Ісайкіна, «Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі, «Агнявы Леў» А. Кружнова.

Аўтар паэтычнага зборніка «Наступны прыпынак» (Мінск, «Кнігазбор», 2018).

Дасягненні і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]