Паўлюк Багрым
Паўлюк Багрым | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 (14) лістапада 1812 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1891 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, каваль |
Мова твораў | беларуская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўлю́к Багры́м (2 (14) лістапада 1812, Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці — каля 1891, Крошын) — беларускі паэт, каваль.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 года ў Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Яна Баршчэўскага) прыцягваўся да следства.
Паўлюк Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршынь, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоль, якая цяпер захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Пахаваны на мясцовых могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Упершыню верш апублікаваў у сваіх успамінах, выдадзеных у Лондане, навагрудскі адвакат Ігнацы Яцкоўскі[1].
На думку літаратара Альгерда Бахарэвіча верш Паўлюка Багрыма нагадвае блюз або джаз[2]:
…блюз у яго першародным выглядзе; так, напэўна, сьпявалі амэрыканскія рабы да свайго вызваленьня, задоўга да таго, як блюзам сталі называць усё, пад што п’яныя вызваліцелі любяць танчыць свае белыя танцы. Калі ўзяць разладжаную гітару і прахрыпець, правыць верш Багрыма ў пустым пакоі — вынік ашаламляе. Але, магчыма, «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» — гэта ўсё ж хутчэй джаз, сумны крошынскі джаз, бо ўсе гэтыя сынкопы ў вершы Паўлюка Багрыма непераймальныя, такія можна зайграць толькі раз — і іх не паўторыць ужо нават сам аўтар. |
Паводле Рамуальда Зямкевіча (і Максіма Гарэцкага) Паўлюку Багрыму належыць і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы з Сцяпанам»[3].
Даследчык гісторыі беларускай літаратуры Ігар Запрудскі даказвае, што верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» быў напісаны Юльянам Ляскоўскім. Такім чынам, магчыма, што Паўлюк Багрым — літаратурная містыфікацыя[4].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Караль Жураўскі збіраў успаміны і дакументы пра паэта, зрабіў фотакопіі адпаведных дакументаў.
У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.
Зноскі
- ↑ Powieść czasu mojego, czyli Przygody litewskie. Londyn, 1854; Выд. 2-е: Poznań, 1858.
- ↑ Бахарэвіч А. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012.
- ↑ Апублікаваны ўпершыню ў М. Федароўскага: Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, III [1903], 14-18. Пд.: Карский Е. Ф. Белоруссы. Т.3, кн.3. Художественная литература на народном языке. Петроград, 1922. У выданні: Белорусы: В 3 т. Т.3, кн. 2. Очерки словесности белорусского племени . — Мн. : БелЭн, 2007. — 704 с. С.233—661. ISBN 978-985-11-0387-0 С. 302, 323, 324.
- ↑ Запрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Запрудскі І. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мн.: БДУ, 2003. — С. 5-48.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Александровіч С. Слядамі легенды // Тут зямля такая. — Мн., 1974.
- Бас І. Паўлюк Багрым // Полымя. 1955. № 3.
- БП, т. 1.
- Запрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мн.: БДУ, 2003. — С. 5-48.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9..
- Паўлюк Багрым. — Мн., 1994.
- Станкевіч А. Магнушэўскі. Паўлюк Багрым. Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). — Вільня, 1937.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Паўлюк Багрым у Вікікрыніцах | |
Паўлюк Багрым на Вікісховішчы |
- Хрестоматийный поэт… вообще не писал стихи(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1812 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі ў 1891 годзе
- Памерлі ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Пахаваныя ў Баранавіцкім раёне
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Памерлі ў Баранавіцкім раёне