Алкалоід (кампанія)
Алкалоід | |
---|---|
Тып | прыватная кампанія, акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1936 |
Краіна | |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Жыўка Мукаетаў (генеральны дырэктар) |
Галіна | фармацэўтычная прамысловасць |
Прадукцыя | медычныя прэпараты, побытавая хімія, сродкі для догляду раслін, касметыка |
Абарот | €118,141 млн. (2013)[1] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | alkaloid.com.mk |
«Алкалоід» — паўночнамакедонская фармацэўтычная кампанія (акцыянернае таварыства па форме), якая займаецца вытворчасцю медычных прэпаратаў, сродкаў для догляду раслін, касметычных сродкаў і прадуктаў побытавай хіміі на працягу больш за 70 гадоў. Мае 13 аддзяленняў за межамі Паўночнай Македоніі ў такіх краінах, як Сербія, Чарнагорыя, Рэспубліка Косава, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Славенія, Швейцарыя, Балгарыя, Румынія, Украіна, Расія і ЗША. У кампаніі працуюць больш 1300 чалавек, асноўная частка акцый прыналежыць прыватным асобам, з іх 5,05 % — замежныя фундатары. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Скоп’е, генеральны дырэктар кампаніі — Жыўка Мукаетаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія з’явілася фармальна 15 жніўня 1936 года, калі быў адкрыты першы завод «Алкалоід» па вытворчасці абязбольных прэпаратаў. Першыя 15 чалавек займаліся перапрацоўкай опіуму для медычных мэт. Да лета 1945 года на заводзе працавалі ўсяго 17 чалавек, з іх толькі адзін меў вышэйшую медычную адукацыю. Вытворчасць павялічвалася на працягу доўгіх гадоў разам з мадэрнізацыяй тэхналогіі, пашырэннем асартыменту і падвышэннем кваліфікацыі працоўных. У 1949 годзе на заводзе працавалі ўжо 53 працоўных, вырабячы 2135 кг прадукцыі. Прыбытак прадпрыемства вырас на траціну ў параўнанні з 1947 годам, за што завод быў узнагароджаны прэміяй ад Урада СФРЮ як лепшы завод краіны.
У 1957 годзе быў пабудаваны другі завод, на якім медычныя прэпараты сталі вырабляцца ў форме таблетак. Колькасць працаўнікоў узрастала ўвесь час, і сярод іх было ўсё больш асоб з фармацэўтычнай, хімічнай і тэхналагічнай адукацыяй. «Алкалоід» стаў супрацоўнічаць з найбуйнымі фармацэўтычнымі кампаніямі Францыі, Германіі, Швейцарыі, Аўстрыі і ЗША. У маі 1966 года прадпрыемства «Білка» са Скоп’я пачатак супрацоўнічаць з «Алкалоідам» у плане куплі лекавых траў. З 1969 па 1971 год «Алкалоід» зафіксаваў велізарны ўзрост прыбытку, што адбілася ва ўзросце ліку працоўных завода да 515 чалавек на першым заводзе і 671 чалавек на другім. У 1972 годзе быў пабудаваны трэці завод для паскарэння вытворчасці медыкаментаў, і неўзабаве пачалася вытворчасць медычных сродкаў для жывёл.
У 1973 годзе «Алкалоід» набыў прадпрыемствы «Лафома» і «Цветан Димов», пачаўшы вытворчасць фарбы, фотаматэрыялаў, мыла і касметыкі, а ў 1978 годзе да гэтай групы прадпрыемстваў далучылася кампанія «Пролетер», якая вырабляла фарбы і лакафарбавыя пакрыцці. Агульная колькасць супрацоўнікаў дасягнула 2800 чалавек, а «Алкалоід» увайшоў у пяцёрку найбуйных фармацэўтычных кампаній Югаславіі.
У 1990 годзе прадпрыемства было ператворана ў акцыянернае таварыства са змяшанай формай уласнасці, у 1995 годзе — прыватызавана. Да 1998 года акцыі былі размеркаваны паміж прыватнымі ўладальнікамі.
Зноскі
- ↑ Alkaloid annual report (PDF)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2015. Праверана 23 красавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Официальный сайт (англ.) (макед.)
- Лістынг на сайце Македонскай фондавай біржы