Алтын-Дэпэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Алтын-Дэпэ
36°51′29″ пн. ш. 60°25′57″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
На карце

Алтын-Дэпэ (туркм.: Altyn depe «залаты пагорак») — помнік Бактрыйска-Маргіянскага археалагічнага комплекса ў Туркменістане.

Алтын-Дэпэ месціцца за 223 км на паўднёвы ўсход ад Ашгабада. Упершыню быў адкрыты і даследаваны ў 1929 г. Найбольш маштабныя раскопкі пачаліся ў 1955 г. Было выяўлена, што ніжэйшыя пласты прадстаўлены перыядам 3200—2400 гг. да н. э. У гэты час на месцы пагорка знаходзілася земляробчае паселішча і пахавальны пляц. У іх былі знойдзены размаляваная кераміка і скляпы з сырцовай цэглы.

У перыяд 2300—1900 гг. да н. э. Алтын-Дэпэ стаў горадам, умацаваным цагляным мурам. Падчас росквіту на мяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н. э. яго плошча дасягала 25 га, а насельніцтва магло складаць 5 000 — 10 000 чалавек. Мясцовыя жыхары займаліся рамёствамі і сельскай гаспадаркай. Цэнтральнае месца ў горадзе займаў чатырохступеністы храм, падобны на зікураты Шумера і Вавілона. Ён з’яўляўся часткай рэлігійнага комплекса, у склад якога таксама ўваходзіў некропаль з калектыўнымі магільнямі. Адметны знаходкі тэракотавых жаночых, радзей мужчынскіх статуэтак, піктаграм, пячатак, гліняных мадэляў чатырохколавых вазоў, прадметаў са слановай косці. Алтын-Дэпэ меў гандлёвыя сувязі з землямі Месапатаміі і Індскай цывілізацыі.

З пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. пачаўся заняпад. Канчаткова паселішча было пакінута ў другой палове 2 тысячагоддзя да н. э.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]