Перайсці да зместу

Альберт Лутулі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Лутулі
Нараджэнне 1898[1][2][…]
Смерць 21 ліпеня 1967(1967-07-21)[4][5]
Імя пры нараджэнні зулу: Albert John Mvumbi Lutula
Жонка Nokukhanya Bhengu[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць настаўнік
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Альберту Лутулі

Альберт Джон Лутулі (анг. Albert John Lutuli (Luthuli)) (1898, блізу Булаваё, Радэзія — 21 ліпеня 1967, Стангер, Натал, ПАР) — паўднёваафрыканскі палітык, прэзідэнт Афрыканскага нацыянальнага кангрэса, змагар з апартэідам.

Сын місіянера Джона Бун'яна Лутулі і Мтон'і Гумедэ нарадзіўся ў Радэзіі. Пасля смерці бацькі ён з маці вярнуліся ў ПАР, дзе ўпершыню пайшоў у школу. У 1917 годзе скончыў настаўніцкую школу ў Інвендэйле і стаў дырэктарам і адзіным выкладчыкам школы ў Блаўбосхе (Натал). Атрымаўшы прэмію ад дэпартамента па адукацыі правінцыі Натал, Лутулі працягнуў на працягу двух гадоў адукацыю ў каледжы місіі Адамса, а затым 13 гадоў выкладаў там. У 1935 годзе звольніўся з каледжа і праз год стаў правадыром племя ў Гроўтвіле. У 1945 годзе ўступіў у Афрыканскі нацыянальны кангрэс, а ў 1948 годзе абраны старшынёй Натальскага аддзялення АНК. У 1952 годзе стаў прэзідэнтам АНК. Ён пачаў паездкі па ўсёй краіне, асуджаючы законы аб пропусках і адукацыі банту і заклікаў да негвалтоўнага пратэсту. У наступныя гады ён неаднаразова арыштоўваўся і высылаўся. У 1960 годзе Лутулі быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру «За намаганні па сцвярджэнні справядлівасці паміж людзьмі і народамі».

Загінуў 21 ліпеня 1967 года пад коламі цягніка. Пахаваны ў Гроўтвіле.

Зноскі

  1. Swartz A. A. J. Luthuli // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Albert John Luthuli // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118729772 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Albert Luthuli // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  5. Albert Luthuli // Munzinger Personen