Альбер Марке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбер Марке
фр.: Albert Marquet
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні фр.: Pierre Léopold Albert Marquet
Дата нараджэння 27 сакавіка 1875(1875-03-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1947(1947-06-14)[3][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Марсель Марке[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак фавізм
Уплыў Гюстаў Маро
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбер Марке (фр.: Albert Marquet; 27 сакавіка 1875, Бардо — 14 чэрвеня 1947, Парыж) — французскі мастак. У сваёй ранняй творчасці быў блізкі да фавізму; пазней выпрацаваў уласную жывапісную сістэму.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Альбер Марке нарадзіўся 27 сакавіка 1875 года ў Бардо, у сям’і чыгуначнага служачага.

У 1890—1895 гадах вучыўся ў парыжскай Школе прыгожых мастацтваў, у класе Гюстава Маро. Некаторы час быў блізкі да фавістаў, сябраваў з Мацісам і Дэрэнам, яго працы экспанаваліся на групавой выстаўцы ў Восеньскім салоне 1905 года і Салоне незалежных у 1906 годзе. Займаўся кніжнай ілюстрацыяй (раман Шарля-Луі Філіпа «Бюбю з Манпарнаса», 1903). З 1919 года жыў у невялікіх мястэчках вобласці Іль-дэ-Франс, шмат падарожнічаў, быў у СССР (1934).

У 1920 годзе выйшла першая манаграфія аб творчасці мастака. Гады Другой сусветнай вайны ён правёў у Алжыры, дзе ўпершыню пабываў у 1911 годзе разам з Мацісам; удзельнічаў у Супраціве. У 1945 годзе вярнуўся ў Парыж. У 1947 годзе Марке перанёс цяжкую аперацыю, у гэтым жа годзе мастак памёр.

Зноскі

  1. Delarge J. Albert MARQUET // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Albert for Pierre Albert Marquet // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Albert Marquet
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.