Альбіна Аляксандраўна Семянчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбіна Аляксандраўна Семянчук
Дата нараджэння 25 студзеня 1963(1963-01-25) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Альбіна Аляксандраўна Семянчу́к (нар. 25 студзеня 1963, пасёлак Савецкі, Марыйская АССР) — беларускі гісторык. Спецыяліст па летапісанню і гістарычнай памяці народаў Вялікана Княства Літоўскага ў XV—XVII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (1997), дацэнт (1998)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1988 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1996 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].

У 1997 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Польскія хронікі другой паловы XVI ст. як крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага»[1].

У 1996—2022 гадах працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчыца, дацэнт кафедры беларускай культуры, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны[1]. У сакавіку 2022 года звольнена з Гродзенскага ўніверсітэта[2].

Стажыравалася ў навуковых і навучальных установах Познані (1996), Варшавы (1994, 1998), Кракава (2005, 2006—2007)[1].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: наратыўныя крыніцы XV—XVII стагоддзяў, польскія хронікі, беларуска-літоўскія летапісы, гістарычная думка ў Вялікім Княстве Літоўскім, беларуская культура[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродно. Королевский город: путеводитель. Минск, 2016.
  • Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі: вучэбны дапаможнік. Гродна, 2000.
Удзел у калектыўных працах
  • Валовічы герба «Багорыя». Мінск, 2019; 2020 (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
  • Recepcja twórczości Jana Długosza w historiografii krajów europejskich. Częstochowa, 2019.
  • Ваенныя трыумфы эпохі Вялікага Княства Літоўскага: зборнік навуковых артыкулаў. Мір, 2017.
  • Магнацкі двор і сацыяльнае ў заемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014.
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. Мінск, 2010.
  • Королевский город Гродно: путеводитель. Минск, 2006; 2009; 2010.
  • Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ў мовах поліэтнічнага сумежжа. Гродна, 2003.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]