Альшымава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Альшымава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
Альшымава на карце Беларусі ±
Альшымава (Беларусь)
Альшымава
Альшымава (Гродзенская вобласць)
Альшымава

Альшы́мава[1] (трансліт.: Aĺšymava, руск.: Ольшимово) — былая вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіла ў склад Субацкага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва адыходзіць ад слова «альшына», лісцевага дрэва сямейства бярозавых.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1800 г. шляхецкая ваколіца ў Ваўкавыскай парафіі з 13 шляхціцамі і 7 муж. сялянамі. У 1811 г. частка вёскі з 1 муж. у фальварку А. Іосіфа Брынка, другая частка 3 8 муж. у другім фальварку А. Ігнація Тулоўскага. 1936 г. дзве прыватныя вёскі з 10 двароў, 35 муж. і 33 жан. У 1845 г. частка вёскі ў маёнтку А. Тарэзіі Банькоўскай 8 дваровых людзей, 21 муж. і 21 жан. У 1858 г. частка вёскі з 15 муж. і 16 жан. у маёнтку А. Тарэзы Паўлаўны Банькоўскай, другая частка вёскі з 15 муж. і 16 жан. у другім маёнтку А. Леапольда Восіпавіча Тулоўскага. З 1861 г. у Біскупіцкай воласці. У 1905 г. — 121 жыхар, у 1914 — 27 двароў, 72 муж. і 77 жан. 1921—1939 гг. у гміне Біскупцы На 01.01.2004 г. — 53 двары, 132 жыхары.

Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2011 г. № 72 у сувязі з уключэннем у межы горада Ваўкавыска вёска скасавана, знята з уліку тэрытарыяльных адзінак Ваўкавыскага раёна.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).