Субачы (Ваўкавыскі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Субачы
| ||||||||||||||||||
Су́бачы[1][2] (трансліт.: Subačy, руск.: Субочи) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Субацкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 8 кіламетраў на паўночны захад ад горада Ваўкавыск і чыгуначнай станцыі Ваўкавыск-Цэнтральны, за 80 кіламетраў ад Гродна[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з сярэдзіны XVIII стагоддзя. У 1796 годзе належала Адаму Ельскаму. У 1914 годзе маёнтак, 46 жыхароў. Цэнтр сельгаспрадпрыемства «Зара і К».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 732 жыхары, 246 двароў (2001)[2]
- На 01.01.2004 г. 249 двароў, 731 жыхар.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Су́бачы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 239. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Субачы (Ваўкавыскі раён)