Лічыцы
Выгляд
Вёска
Лічыцы
| ||||||||||||||||||||||
Лі́чыцы[1] (трансліт.: Ličycy, руск.: Личицы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць літоўскія прозвішчы Ličas, Ličys, латышскае Līčs[2], было старое лідскае Лічэўскі[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з XVII ст. У 1796 г. належала Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ. У 1836 г. 2 хутары, 5 двароў, 22 жыхары. У 1914 г. 39 двароў, 222 жыхары. У 1940—1958 гадах цэнтр Лічыцкага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 01.01.2004 г. 37 двароў, 66 жыхароў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1871)
- Рэшткі Свята-Троіцкай царквы (1642 ?)
- Капліца-надмагілле Грабоўскіх (XIX ст.)
- Сядзіба (XIX ст.)
- Могілкі салдатаў Першай сусветнай вайны
- Стаянка эпохі мезаліту, позняга неаліту і бронзавага веку
-
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
-
Рэшткі Свята-Троіцкай царквы
-
Капліца-надмагілле Грабоўскіх
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ https://pavardes.lki.lt/?pv=3faf90b74a6fa541a02678c854e11188 https://uzvardi.lv/surname/810744
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-FS6D-V?cc=4166194&cat=741862
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лічыцы- Лічыцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)