Аляксандар Мойзес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мойзес
Alexander Moyzes
Alexander Moyzes.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 верасня 1906(1906-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1984(1984-11-20) (78 гадоў)
Месца смерці
Краіна Сцяг Славакіі Славакія
Бацька: Мікулаш Мойзес[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Аляксандар Мо́йзес (славацк.: Alexander Moyzes; 4 верасня 1906, Клостэр-Кюхарн, Аўстра-Венгрыя, цяпер Клаштар пад Зньевам[sk], Славакія20 лістапада 1984, Браціслава, Чэхаславакія, цяпер Славакія) — славацкі арганіст, дырыжор, кампазітар і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і кампазітара і педагога Мікулаша Мойзеса (славацк.: Mikuláš Moyzes; 1872—1944). Скончыў Браціслаўскую кансерваторыю. У 1925—1929 гадах вучыўся ў Пражскай кансерваторыі ў Рудальфа Карала[cs], Отакара Шына[cs] (кампазіцыя), Отакара Острчыла (дырыжаванне). У 1928-1930 удасканальваўся ў Віцезслава Новака. З 1929 года выкладаў у Вышэйшай школе выканальніцкага мастацтва ў Браціславе, з 1949 года — прафесар, у 19651971 гадах — рэктар. У 19371948 працаваў галоўным музычным рэдактарам Браціслаўскага радыё. У 19691970 гадах — старшыня Саюза славацкіх кампазітараў. Выступаў у друку як музычны крытык. Займаўся апрацоўкай славацкіх народных песень; пісаў музыку для тэатра і кіно.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • сімфонія № 1 (1927)
  • сімфонія № 2 (1932, 2-я рэдакцыя 1941)
  • сімфонія № 3 (1937)
  • сімфонія № 4 (1941, 2-я рэдакцыя 1947)
  • сімфонія № 5 «Памяці дарагога бацькі» (1948)
  • сімфонія № 6 «Піянеры» (1950)
  • сімфонія № 7 (1957)
  • сімфонія № 8 (1968–69)
  • сімфонія № 9 (1971)
  • сімфонія № 10 (1977–78)
  • сімфонія № 11
  • сімфонія № 12
  • сімфанічная ўвертура № 1 (1929)
  • сімфанічная ўвертура № 2 (1934)
  • драматычная ўвертура «Нікола Шугай» (1934)
  • сюіта «Уніз па рацэ Вага» (1935-45)
  • «Тры музычныя эскізы пра Браціславу»
  • сімфанічная паэма «Сябры Янашака»
  • сімфанічная паэма «Танцы з Тройскай даліны»
  • «Лютаўская ўвертура»
  • канцэрціна для фартэпіяна з аркестрам (1939)
  • квінтэт для медных духавых інструментаў
  • струнны квартэт
  • квартэт для драўляных духавых інструментаў
  • п'еса для фартэпіяна
  • сцэнічная кантата «Святаплук» (1935)
  • сцэнічная кантата «Пунсовы світанак — новая вёска» (1949)
  • кантата «Дэмантаж» (1959, другая рэдакцыя — «Баладная кантата»)
  • цыкл песень з аркестрам «Дарога» (1932-42)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.