Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Маркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Маркевіч
Нараджэнне 9 мая 1968(1968-05-09) (56 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 9 мая 1968, Шчучын Гродзенскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Палкоўнік.

Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча СПА імя Ю. У. Андропава, Маскоўскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію, Пагранічную акадэмію ФСБ Расійскай Федэрацыі.

Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра роты, камандзіра роты, інжынера аддзела вайсковай часці 1725 (г. Нагінск), намесніка камандзіра вайсковай часці 1234 (г. Ліда), першага намесніка камандзіра — начальніка аператыўнага ўпраўлення вайсковай часці 2034 (г. Полацк), намесніка начальніка першага ўпраўлення — начальніка першага аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, начальніка Смаргонскай пагранічнай групы.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага склікання.

Кандыдат палітычных навук (2023)[1]. З красавіка 2024 г. - старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра паліталогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.[2]

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3], Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[4].

Зноскі