Аляксандр Аляксандравіч Губко
Аляксандр Аляксандравіч Губко | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1993 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | траўматалогія і артапедыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1983) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Аркадзь Сцяпанавіч Крук |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксандравіч Губко́[1] (5 лістапада 1936 — 10 чэрвеня 1993) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1984).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Хадзяўляны (зараз у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу, у 1959 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1959—1960 гг. галоўны ўрач участковай бальніцы ва Уселюбу (Навагрудскі раён), у 1960—1961 гг. хірург міжраённай бальніцы ў Навагрудку[2]. У 1961—1964 гг. на пасадзе клінічнага ардынатара ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі, у 1964—1967 гг. артапед медыцынскага аддзела Мінскага пратэзнага завода[2]. У 1966 годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата медыцынскіх навук на тэму «Лечение открытых переломов длинных трубчатых костей». З 1967 г. у Мінскім медыцынскім інстытуце: у 1967—1982 гг. асістэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі, у 1982—1984 гг. дацэнт[2]. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Инфицированные переломы и несращения длинных трубчатых костей» і ў 1984 годзе зацверджаны ў навуковым званні прафесара на кафедры траўматалогіі і артапедыі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1987—1993 гадах А. А. Губко на пасадзе загадчыка кафедрай траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі з курсам анестэзіялогіі і рэаніматалогіі[2]. Адначасова кіраваў артапеда-траўматычнай клінікай на базе 6-й клінічнай бальніцы Мінска[1].
Памёр А. А. Губко 10 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[2].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
А. А. Губко належаць навуковыя працы па пытаннях лячэння адкрытых пераломаў трубчастых касцей, інфіцыраваных пераломаў, незрастання касцей, методыкі дыягностыкі і лячэння артапеда-траўматычных хворых. Распрацаваў і ўкараніў у практыку метад коснай аўтапластыкі пры незрастанні інфіцыраваных пераломаў доўгіх трубчастых касцей[2].
З’яўляецца аўтарам больш за 120 навуковых прац, 6 вынаходніцтваў і 21 рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Падрыхтаваў 3 кандыдатаў навук[2].
Сярод апублікаваных прац:
- К вопросу лечения открытых переломов длинных трубчатых костей. — 1973. (у сааўтарстве);
- Осложнения при открытых переломах. — 1987. (у сааўтарстве);
- Врачебная помощь при травме : учебное пособие / Министерство здравоохранения БССР, Минский государственный медицинский институт; [С. И. Киричек и др.]; под редакцией А. А. Губко, С. И. Киричка. — 1980.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
А. А. Губко ўзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (1985), ганаровым знакам «Вынаходнік СССР» (1986)[3].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 1997.
- ↑ а б в г д е ё ж Губко Александр Александрович (05.11.1936—10.06.1993) Архівавана 17 верасня 2021. (руск.) // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
- ↑ Губко Аляксандр Аляксандравіч Архівавана 10 снежня 2018. // Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Губко Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 517. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Губко Александр Александрович (05.11.1936—10.06.1993) Архівавана 17 верасня 2021. (руск.) // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
- Губко Аляксандр Аляксандравіч // Дзяржаўная ўстанова культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка»
- Губко Аляксандр Аляксандравіч Архівавана 10 снежня 2018. // Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Медыкі СССР
- Траўматолагі Беларусі
- Артапеды Беларусі
- Вынаходнікі СССР