Аляксандр Аляксандравіч Рагачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Рагачоў
Дата нараджэння 20 лістапада 1978(1978-11-20) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (2016)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Аляксандравіч Рагачоў (нар. 20 лістапада 1978, Гомель, БССР) — спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства, нанатэхналогій і нанаматэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2016), прафесар (2019)[2], член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 лістапада 1978 года ў Гомелі. Бацька — Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў (нар. 1949) вучоны ў галіне фізічнай хіміі.

У 2001 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 2001; у 2005 годзе скончыў аспірантуру, у 2014 у Беларускім дзяржаўным універсітэце скончыў дактарантуру.

З 2005 года працаваў навуковым супрацоўнікам у на кафедры «Матэрыялазнаўства, апрацоўка і ўмацаванне матэрыялаў» механічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту; з 2006 года працаваў на кафедры «Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў» старшым навуковым супрацоўнікам, з 2008 года — дацэнтам, а з 2017 года — прафесарам[2].

З 2008 па 2020 год з’яўляўся навуковым супрацоўнікам лабараторыі «Фізікахімія і тэхналогіі мікра- і нанапамерных сістэм» Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У 2016 годзе пастановаю ВАК Беларусі прысвоена навуковая ступень доктара тэхнічных навук па спецыяльнасці 05.16.08 — нанаматэрыялы і нанатэхналогія, а 22 чэрвеня 2019 года прысвоена навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства».

З лютага 2020 года працуе дырэктарам Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі[4].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца спецыялістам у галіне фізікахіміі павярхоўных з’яў, займаецца вывучэннем працэсаў, якія праходзяць пры асаджэнні аднакампанентных і нанакампазіцыйных пакрыццяў з актыўнай газавай фазы, даследаваннем фізіка-хімічных уласцівасцяў пакрыццяў. Атрымаў шэраг важных вынікаў пры эксперыментальным даследаванні і мадэляванні асаджэнні тонкіх пакрыццяў з газавай фазы. Правёў сістэматычныя даследаванні структуры межавых пластоў і памерных эфектаў плёнак поліялефінаў, фторпалімераў, поліарыленаў якія абложваюцца з лёткіх прадуктаў электроннапрамянёвага дыспергавання.

Па выніках навуковай дзейнасці апублікавана звыш 270 прац, у тым ліку 3 манаграфіі, 4 часткі ў кнізе, 6 навучальна-метадычных дапаможнікаў, 132 артыкулы ў рэцэнзаваных навуковых часопісах і 8 патэнтаў.

З’яўляецца членам рэдкалегіі навуковага часопіса «Тэлекамунікацыі і інфармацыйныя тэхналогіі», МТУСІ г. Масква.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2010, 2019).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]