Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў
Дата нараджэння 18 мая 1948(1948-05-18) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў (18 мая 1948, г. Ламаносаў, Ленінградская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1971 года ў Інстытуце «Белпрампраект» (галоўны архітэктар праектаў)[1]. З 1989 г. па цяперашні час узначальвае персанальную творчую майстэрню. Выкладаў на архітэктурным факультэце БДПА[2].

Член Саюза архітэктараў БССР з 1975 года[2]. Член КПСС з 1979 года. Пражывае ў г. Мінску[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР

Асноўныя работы: будынкі Мінскага завода халадзільнікаў (1972)[1], завода аптычнага шкла ў Лідзе (1984)[2], комплекс Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі (1982), будынкі Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» (1986, усе ў сааўт.) у Мінску; БелАЗ (1976, у сааўтарстве) і канструктарска-даследчая база БелАЗа ў Жодзіне (1976), маторны завод у г. Стоўбцы (будаваўся з 1990, у сааўтарстве)[1], вытворча-складская база ТДА «Віталюр» на аўтамагістралі Мінск — нацыянальны аэрапорт «Мінск» (2003), прыгранічны грузавы тэрмінал «Казловічы-2» у г. Брэсце (2006); навучальна-трэніровачная база фрыстайлу са спартыўна-аздараўленчым комплексам у г. Мінску[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дыпломам СА СССР за дыпломную працу «Падшыпнікавы завод у г. Маладзечна» (1971); дыпломам і заахвочвальнай прэміяй на аглядзе творчых дасягненняў савецкай архітэктуры 1973—1977 гг. (Масква, 1978); медалём «За працоўную доблесць» (1977); граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980); дыпломамі на рэспубліканскіх аглядах лепшых твораў года (1978, 1982, 1991); дыпломамі нацыянальных фестываляў архітэктуры (1999, 2003)[2].

Зноскі

  1. а б в Ганчароў Аляксандр Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г д Гончаров Александр Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Гончаров Александр Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]