Аляксандр Анатолевіч Харчыкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аляксандр Анатолевіч Ха́рчыкаў, (21 снежня 1949, Кеньша, Нікольскі раён, Пензенская вобласць) — рускі бард, паэт-спеўнік і выканавец аўтарскіх песень патрыятычнага характару, на думку прыхільнікаў, і фашысцкага, нацыянал-камуністычнага і антысеміцкага характару, на думку праціўнікаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19661969 служыў у Ваенна-марскім флоце СССР. У 1968—1969 удзельнічаў у баявых дзеяннях у Егіпце, быў паранены. У 1974 годзе скончыў Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Агарова па спецыяльнасці «Прамысловая электроніка».

Стаў вядомым у 90-х гадах пасля таго, як некаторыя з яго твораў прагучалі ў тэлевізійнай праграме «600 секунд», пачалі выпускацца на касетах і кампакт-дысках, якія разыйшліся па ўсім былым Савецкім Саюзе і за яго межы. У рэпертуары больш за тры сотні песень пераважна патрыятычнай і апазіцыйнай скіраванасці. Гэтыя песні — роздумы пра лёс Расіі, пра жыццё яе народа. Ёсць таксама лірычныя і сатырычныя песні. Большую частка тэкстаў напісаў сам, у адной з песень выкарыстоўваў вершы Ю. Мухина, у адной — А. Шырапаева. Выпушчаны 31 альбом. З іх адзін складаецца з любоўнай лірыкі, адзін — з марской лірыкі, адзін — з прыроднай і рэлігійнай лірыкі, і 28 — з песень на тэмы камунізму, патрыяцізму, нацыяналізму і нацыянал-камунізму («Арыйскі марш» («Белая раса»), «Расіяй кіруюць жыды», «На сэрца нуда» («Жыдам»), «Забі амерыканца», «Дабі абрэка», «Думаеш, чорны, цябе пашкадуе?»). Большасць альбомаў запісаны пад гітару, некалькі — пад сінтэзатар.

Званні і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]