Аляксандр Андрэевіч Архангельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Андрэевіч Архангельскі
Род дзейнасці кампазітар, дырыжор, хормайстар
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1846(1846-10-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1924(1924-11-16)[3][4] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Андрэевіч Архангельскі (руск.: Алекса́ндр Андре́евич Арха́нгельский, 11(23) кастрычніка 1846, сяло Старое Тэзікава, Нараўчацкі павет, Пензенская губерня — 16 лістапада 1924, Прага) — рускі харавы дырыжор і кампазітар. Заслужаны артыст РСФСР (1921).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў рэгентам хароў у Пензе і Пецярбургу. Упершыню ўвёў у царкоўныя спевы жаночыя галасы (замест галасоў хлопчыкаў). У 1880 годзе арганізаваў мяшаны хор, з якім канцэнтраваў па Расіі. Аўтар харальных хораў, у тым ліку духоўных, апрацовак народных песень. Выдаў серыю «Рэпертуар канцэртаў А. А. Архангельскага» (1893-94).

У 1908 годзе быў старшынёй на першым з’ездзе дырыжораў ў Маскве. Апошнія два гады свайго жыцця пражыў у Празе, дзе працаваў са студэнцкім хорам.

Памёр у доме ў раёне Вінаграды ў Празе. На гэтым будынку была адкрыта мармуровая мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Архангельский, Александр Андреевич // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 213.
  2. а б В. Архангельский // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 61–62.
  3. Архангельский Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých české pravoslavné církve u sv. Mikuláše, sign. ČPRAV Z2, s. 21 — Т. ČPRAV Z2. — С. 21.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]