Альберт Міхайлавіч Макашоў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Альберт Міхайлавіч Макашоў (12 чэрвеня 1938, Варонежская вобласць —), расійскі ваенны і палітычны дзеяч.

Скончыў Варонежскае Сувораўскае ваеннае вучылішча, Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (1960), Ваенную акадэмію імя Фрунзе, Акадэмію генштаба УС СССР. Служыў камандуючым 20-й гвардэйскай агульнавайскавой арміяй, першым намеснікам камандуючага Закаўказскай ваеннай акругай, камандуючым Уральскай, затым Прыволжска-Уральскай ваеннай акругі. Генерал-маёр. З 1989 народны дэпутат СССР. Кандыдат у Прэзідэнты РСФСР (1991). Адпраўлены у адстаўку ў кастрычніку 1991. Быў членам шэрагу камуністычных і нацыянал-патрыятычных партый і рухаў. Адзін з кіраўнікоў масамых выступленняў у кастрычніку 1993 года. Кіраваў узяццем Мэрыі Масквы, узначаліў няўдалы штурм тэлецэнтра «Астанкіна», адын з арганізатараў абароны Дома Саветаў. Арыштаваны, вызвалены па амністыі ў лютым 1994. Дэпутат Дзярждумы Расіі ў 1995—1999 і 2004—2007 гадах.