Аляксандр Антонавіч Гадуноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Антонавіч Гадуноў
Дата нараджэння 2 верасня 1921(1921-09-02)
Месца нараджэння Фашчаўка, Гомельская губерня, РСФСР
Дата смерці 10 лютага 1994(1994-02-10) (72 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы Ленінградскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ленінградскі ўніверсітэт, Усесаюзны завочны юрыдычны інстытут
Узнагароды і прэміі
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Аляксандр Антонавіч Гадуно́ў[1] (2 верасня 1921 — 10 лютага 1994[2]) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1977), прафесар (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Фашчаўка (Гомельская губерня, зараз у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў на вучобу ў Ленінградскі ўніверсітэт[2]. У час Вялікай Айчыннай файны на фронце[2], танкіст, гвардыі старшы лейтэнант[3]. У 1950 годзе скончыў Усесаюзны завочны юрыдычны інстытут[1]. З 1950 г. у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце — аспірант, прафесар, дэкан эканамічнага факультэта. На працягу 5 гадоў займаў пасаду загадчыка кафедрай упраўлення вытворчасцю Ленінградскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя П. Тальяці[2]. З 1976 г. у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, дзе да 1991 г. займаў пасаду загадчыка кафедрай упраўлення. З 1991 г. працаваў у Акадэміі кіравання.

Памёр А. А. Гадуноў 10 лютага 1994 г., пахаваны на радзіме[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. А. Гадунову належаць навуковыя працы па ўдасканаленню структуры і метадаў кіравання. З’яўляецца заснавальнікам навукова-педагагічнай школы кіравання вытворчасцю Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[4]. Падрыхтаваў 13 кандыдатаў эканамічных навук[2]. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац[2].

Сярод апублікаванага:

  • Введение в теорию управления: (cистема промышленного производства) / А. А. Годунов. — Москва: Экономика, 1967. — 280 с.: схем.; 20 см. — 17000 экз.
  • Вопросы теории управления производством. — Л., 1969.
  • Методика оценки деловых и морально-политических качеств руководителей и специалистов промышленных предприятий / А. А. Годунов, П. С. Емшин ; Ленинградский государственный университет им. А. А, Жданова, Научно-исследовательский институт комплексных социальных исследований, Лаборатория социальных проблем управления. — Ленинград: [б. и.], 1970. — 23 с.; 21 см. — 1000 экз.
  • Социально-экономические проблемы управления социалистическим производством. — М., 1975.
  • Роль науки управления социалистическим производством. — Мн. 1986.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]