Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца

1. работнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, упраўленняў (аддзелаў) па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, арганізацый, якія ўваходзяць у іх сістэму, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галінах сельскай гаспадаркі, рыбалоўства, рыбаводства, вытворчасці харчовых прадуктаў, а таксама ў галінах насенняводства, сортавыпрабавання, каранціну і абароны раслін, захавання і павышэння ўрадлівасці глебы, племянной справы, ветэрынарыі, забеспячэння якасці харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, меліярацыі, механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы;

2. ветэраны працы за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу;

3. іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у рашэнні задач па забеспячэнні харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 12 лютага 2019

Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 12 лютага 2019 года ўказам № 65 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля „100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі“»[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейны медаль вырабляецца з металу залацістага колеру і мае форму круга дыяметрам 33 мм. У цэнтры круга размешчана выява шасцярні з заклёпкамі і аблямоўкай. Унутры шасцярні — выява сонца з праменямі і каравай з сальніцай у цэнтры на ручніку з нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на канцах. У аснове каравая па дыяметры размешчаны віты жгут. Над шасцярнёй — арка з каласоў пшаніцы, пад шасцярнёй — надпіс «100 ГОД» у два радкі. Па акружнасці юбілейнага медаля размешчаны надпіс «ОРГАНАМ ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАВАННЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКАЙ І ХАРЧАВАННЕМ БЕЛАРУСІ».

На адваротным баку юбілейнага медаля размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у чатыры радкі, ніжэй якога — лаўровыя галінкі.

Юбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай серабрыстага колеру, на якой размешчана стужка зялёнага колеру шырынёй 25 мм з аблямоўкай чырвонага колеру шырынёй 2 мм. У цэнтры стужкі — чырвоная паласа шырынёй 9 мм з аблямоўкай белага колеру шырынёй 1 мм і ўзорам беларускага арнаменту белага колеру.

На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення.

Памеры калодкі: вышыня — 45 мм, шырыня — 43 мм[2].

Зноскі