Аляксандр Артуравіч Роу
Аляксандр Артуравіч Роу | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лютага (9 сакавіка) 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1973 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0745498 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Артуравіч Роу (руск.: Александр Артурович Роу; 8.3.1906, Масква — 28.12.1973) — расійскі кінарэжысёр, буйнейшы майстар жанру кінаказкі. Народны артыст Расіі (1968).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў кінашколу Б. Чайкоўскага (1930) і драматычны тэхнікум імя Ярмолавай у Маскве (1934). У кіно з 1930 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паставіў прасякнутыя паэзіяй, гумарам, фантастычнай рамантыкай фільмы: «Па шчупаковаму загаду» (1938), «Васіліса Прыгожая» (1939), «Канёк-гарбунок» (паводле П. Яршова, 1941), «Кашчэй Бессмяротны» (1945), «Новыя прыгоды Ката ў ботах» (1958), «Мар’я-майстрыха» (1960), «Каралеўства крывых люстэркаў» (1963), «Марозка» (1965), «Агонь, вада і медныя трубы» (1968), «Варвара-краса, доўгая каса» (1970), «Залатыя рогі» (1973) і інш. Экранізаваў творы М. Гогаля: «Майская ноч, або Тапельніца» (1952, стэрэафільм), «Вечары на хутары каля Дзіканькі» (1961). Ставіў карціны, прысвечаныя сучаснасці.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Роу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Асобы
- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Нарадзіліся ў Кастрамской губерні
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскве
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры СССР
- Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці