Аляксандр Барысавіч Тараненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Барысавіч Тараненка
Дата нараджэння 29 сакавіка 1952(1952-03-29) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды

Аляксандр Барысавіч Тараненка (нар. 29 сакавіка 1952, пас. Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі архітэктар. Саветнік БААрх (2000), член-карэспандэнт БААрх (2002), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай Акадэміі архітэктуры (2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1978 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19782004 гадах у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў; з 2004  года галоўны архітэктар інстытута.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1988 года. У 20032011 гадах старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі БСА.; член рэспубліканскага архітэктурна-горадабудаўнічага Савета пры МАІС РБ,

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў вобласці праектавання жылых і грамадскіх будынкаў, а таксама горадабудаўнічых праектаў. Аўтар артыкулаў на прафесійныя тэмы ў часопісе «Архітэктура і будаўніцтва», рэгіянальных СМІ і інш.

Аўтар праекта касцёла Божай Міласэрнасці ў Доцішках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Мінбудархітэктуры РБ за комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудка (1999). Узнагароджаны медалём БСА «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2011), нагрудным знакам «Ганаровы будаўнік» (2012), Ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама (2003, 2012), Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2012), Гродзенскага гарвыканкама (2012); дыпломамі і граматамі БСА, МАСА, будаўнічай выстаўкі на рэспубліканскіх і абласных аглядах-конкурсах на лепшы архітэктурны твор.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Танаевская Инна Игоревна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.