Аляксандр Валер’евіч Паўлавец
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Валер’евіч Паўлавец | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 жніўня 1996[1][2] (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Аляксандр Паўлавец (нар. 13 жніўня 1996, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Растоў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2013 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ. Увосень 2014 года ў складзе моладзевай каманды БАТЭ выступаў у Юніёрскай лізе УЕФА (правёў 5 матчаў). Часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.
У сакавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Тарпеда-БелАЗ»[3]. Спачатку выступаў за дубль жодзінцаў, але ў верасні 2015 года здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона, у снежні 2015 года, «Тарпеда-БелАЗ» скарысталася магчымасцю першачарговага выкупу футбаліста, у выніку Аляксандр стаў іграком аўтазаводцаў на трывалай аснове[4].
У жніўні 2016 года быў арандаваны гродзенскім «Нёманам»[5]. У складзе гродзенцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Жодзіна[6]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2017 года падпісаў з «аўтазаводцамі» новы двухгадовы кантракт[7].
У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[8]. У студзені 2019 года дамовіўся аб датэрміновым скасаванні кантракта з клубам, выплаціўшы абумоўленую кампенсацыю[9] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[10]. Пачынаў сезон 2019 на лаўцы запасных, аднак з чэрвеня заваяваў месца ў стартавым складзе і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да студзеня 2021 года[11].
Летам 2020 года цікавасць да абаронцы сталі праяўляць розныя замежныя клубы. У верасні 2020 года падпісаў пагадненне з «Растовам», якое пачынала дзейнічаць зімой[12], аднак у кастрычніку 2020 года расійскі клуб паведаміў, што абаронца далучыцца да складу ўжо да закрыцця восеньскага трансфернага акна[13].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі да 17 і 19 гадоў у кваліфікацыйных раундах чэмпіянату Еўропы.
9 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Турцыі (0:2).
1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2019
Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2019, 2020
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2019
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | БАТЭ | ![]() |
26 | 0 |
2014 | дубль | БАТЭ | ![]() |
27 | 0 |
2015 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
8 | 0 |
2016 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
8 | 0 |
2016 (2) | Д1 | Нёман | ![]() |
15 | 0 |
2017 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
26 | 1 |
2018 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
29 | 2 |
2019 | Д1 | Дынама | ![]() |
23 | 0 |
2020 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
20 | 1 |
Зноскі
- ↑ Aleksandr Pavlovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleksandr Pavlovets // FBref.com
- ↑ БАТЭ отдал Александра Павловца в аренду "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" выкупил у БАТЭ права на Павловца
- ↑ "Неман" арендовал у "Торпедо-БелАЗ" Александра Павловца
- ↑ У 19 игроков "Немана" истекли контакты
- ↑ Павловец и Щербо продолжат выступать за жодинское "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Павловец и Аффи продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" и Павловец договорились о досрочном расторжении контракта
- ↑ Александр Павловец подписал контракт с брестским "Динамо"
- ↑ Павловец и Павлюченко на год продлили контракты с брестским "Динамо"
- ↑ "Ростов" подтвердил подписание контракта с Александром Павловцом
- ↑ Павловец присоединится к "Ростову" до 17 октября
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)