Аляксандр Віктаравіч Бычанок
Поўнае імя | Аляксандр Віктаравіч Бычанок | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 мая 1985[1][2] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Іслач | ||||||||||||||||||||||||
Пасада | спартыўны дырэктар | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Бычанок (нар. 30 мая 1985, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, гуляў за «Дняпро», салігорскі «Шахцёр». У 2010 годзе ў складзе «Дняпра» гуляў у Лізе Еўропы.
У снежні 2010 года стаў іграком мінскага «Дынама». У сезоне 2011 быў трывалым іграком асновы, а ў пачатку 2012 года стаў радзей з’яўляцца на полі. У выніку ў ліпені 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кайрат» у чэмпіянат Казахстана. Пасля вяртання з арэнды застаўся ў «Дынама», але ў пачатку звычайна толькі выхадзіў на замену. З чэрвеня 2013 года, пры новым галоўным трэнеры Роберце Масканце, здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дзе стаў выкарыстоўвацца як флангавы паўабаронца (да гэтага звычайна гуляў у апорнай зоне).
У студзені 2014 года пакінуў «Дынама»[3] і неўзабаве перайшоў у «Гомель»[4]. У складзе «Гомеля» спачатку выкарыстоўваўся як атакуючы паўабаронца, але пазней быў пераведзены ў апорную зону, часам гуляў у якасці флангавага абаронцы. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2014 года пакінуў «Гомель»[5].
У пачатку 2015 года падтрымліваў форму ў «Іслачы»[6], адначасова шукаючы магчымасць перайсці ў замежны клуб. У выніку ў красавіку 2015 года падпісаў кантракт з літоўскім клубам «Тракай»[7], якому двойчы дапамог стаць срэбраным прызёрам чэмпіянату Літвы. У снежні 2017 года пакінуў «Тракай»[8].
У студзені 2018 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[9]. Стаў адным з асноўных ігракоў, спачатку звычайна з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У красавіку 2019 года не гуляў з-за траўмы, пазней стаў з’яўляцца ў складзе, чаргуючы выхаду ў старце і на замену. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[10]. У 2020 годзе стаў часцей выхадзіць на замену.
У снежні 2020 года завяршыў кар’еру[11]. У студзені 2021 года заняў пасаду спартыўнага дырэктара «Іслачы»[12].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2011 годзе выклікаўся ў нацыянальную зборную, згуляў адзін матч за алімпійскую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2006, 2007, 2009, 2013
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2015, 2016
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы: 2017
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Bychenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Bychanok // FBref
- ↑ Александр Быченок покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (14 студзеня 2014). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Быченок подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (20 студзеня 2014). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Матвеенко, Сердюк, Невмывака и Быченок покинули «Гомель» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Александр Быченок тренируется с "Ислочью" (руск.). football.by (25 лютага 2015). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Александр Быченок: "Почти подписал контракт с гродненским "Неманом", но позвонили из "Тракая" (руск.). football.by (3 красавіка 2015). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Александр Быченок покинул "Тракай" (руск.). football.by (27 снежня 2017). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ "Ислочь" подписала Быченка (руск.). football.by (29 студзеня 2018). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Быченок продлил контракт с «Ислочью» (руск.). by.tribuna.com (22 лістапада 2019). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Быченок завершил карьеру и будет работать в структуре "Ислочи" (руск.). football.by (22 снежня 2020). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Александр Быченок стал спортивным директором "Ислочи" (руск.). football.by (26 студзеня 2021). Праверана 2 мая 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Кайрат Алматы
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Рыцярэй
- Ігракі ФК Іслач