Аляксандр Вінербергер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Вінербергер
ням.: Alexander Wienerberger
Род дзейнасці інжынер, фатограф, салдат
Дата нараджэння 8 снежня 1891(1891-12-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1955(1955-01-05) (63 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Commons-logo.svg Аляксандр Вінербергер на Вікісховішчы

Аляксандр Вінербергер (ням.: Alexander Wienerberger; 8 снежня 1891[2], Вена — 5 студзеня 1955 [3], Зальцбург) — аўстрыйскі інжынер-хімік, які на працягу 19 гадоў прапрацаваў на хімічных прадпрыемствах СССР. Вядомы тым, што, знаходзячыся ў Харкаве, стварыў і захаваў фатаграфіі Галадамору 1932—1933 гадоў, якія з’яўляюцца фотасведчаннямі масавай галоднай смерці жыхароў Украіны ў той перыяд.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Вінербергер нарадзіўся ў 1891 годзе ў сталіцы Аўстра-Венгрыі горадзе Вена ў чэшска-яўрэйскай сям’і. Нягледзячы на тое, што яго бацька быў па нацыянальнасці яўрэем, сам Аляксандр, па сведчанні яго дачкі, лічыў сябе аўстрыйцам і атэістам[4].

З 1910 па 1914 навучаўся на філасофскім факультэце ў Венскім універсітэце.

Падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў аўстра-венгерскую армію, удзельнічаў у баях супраць расійскай арміі і ў 1915 годзе трапіў у палон.

У 1917 г. змог пераехаць у Маскву, дзе разам з сябрамі заснаваў хімічную лабараторыю. Увосень 1919 г. здзейсніў спробу ўцёкаў з Савецкай Расіі ў Аўстрыю праз Эстонію па падробленых дакументах, аднак пацярпеў няўдачу: у Пскове яго арыштавалі супрацоўнікі ЧК. Вінербергер быў асуджаны па абвінавачванні ў шпіянажы. Значную частку 1920-х гадоў ён правёў у Лубянскай турме ў Маскве[5]. У час знаходжання ў расійскай турме яго навыкі як хіміка ацаніла савецкая ўлада. Зняволеныя замежнікі працавалі на вытворчасці, Вінербергер быў прызначаны інжынерам на вытворчасць лакаў і фарбаў, а пасля ён працаваў на заводах па вытворчасці выбухоўкі [6].

У 1927 годзе распаўся яго шлюб з Язэфінай Рэнімайс, родам з балтыйскіх немцаў, якая разам з дачкой Аннемары і сынам Аляксандрам засталася ў Эстоніі (пазней Аннемары пераехала ў Аўстрыю).

У 1928 г. Вінербергер упершыню пасля палону наведвае родных у Вене і заключае новы шлюб з Лілі Цымерман, дачкой фабрыканта з Швехата. Па вяртанні ў Маскву з яго знятыя абмежаванні, што дазваляе яго жонцы пераехаць у Савецкі Саюз[5]. У 1931 годзе ў мужа і жонкі нараджаецца дачка Маргот (савецкая ўлада дазваляе жонцы інжынера на час родаў вярнуцца ў Вену)[4].

У пачатку 1930-х гадоў сям’я Вінербергер жыла ў Маскве, дзе Аляксандр займаў кіруючую пасаду на хімічным заводзе. У 1932 г. накіраваны ў Любучаны (Маскоўская вобласць), дзе быў тэхнічным дырэктарам пластмасавага завода, а ў 1933 годзе ён быў накіраваны ў Харкаў, дзе прызначаны на аналагічную пасаду.

Фотасведчанні голаду 1932—1933 гг.[правіць | правіць зыходнік]

Фота галоднай дзяўчынкі з Харкава — адна з самых вядомых фатаграфій Галадамору. Аўтар — Аляксандр Вінербергер.

Жывучы ў Харкаве, тагачаснай сталіцы УССР, Вінербергер стаў сведкам масавага голаду і фатаграфаваў убачаныя ім сцэны на вуліцах горада, нягледзячы на пагрозу арышту з боку НКУС[5].

За час знаходжання ў Харкаве Аляксандр Вінербергер таемна стварыў каля 100 фотаздымкаў горада ў часы Галадамору. На яго фотаздымках адлюстраваны чарзе галодных людзей у прадуктовых крам, згаладалыя дзеці, целы памерлых ад голаду людзей сярод харкаўскіх вуліц, масавыя пахаванні ахвяр галоднай смерці. Свай фатаграфіі інжынер ствараў з дапамогай нямецкай фотакамеры Leica, якую, верагодна, яму перадалі сябры з-за мяжы[4].

Выязджаючы ў Аўстрыю ў 1934 годзе, Вінербергер пераправіў негатывы дыпламатычнай поштай праз пасольства Аўстрыі. На такі меры засцярогі настаялі аўстрыйскія дыпламаты, паколькі была высокая верагоднасць ператрусу асабістых рэчаў інжынера на мяжы, а выяўленне здымкаў магло пагражаць яго жыцця. Пасля вяртання ў Вену Вінербергер перадаў здымкі кардыналу Тэадору Ініцэру, які разам з генеральным сакратаром Міжнароднага камітэта нацыянальных меншасцей Эвальдам Амендэ прадставілі іх Лізе Нацый[4].

У 1934 г. Айчынны фронт у Аўстрыі выпусціў матэрыялы Вінербергера ў выглядзе невялікай брашуры пад назвай «Rußland, wie es wirklich ist» (Расія, як яна ёсць на самой справе), але без указання аўтарства [7].

Фатаграфіі Вінербергера ўпершыню сталі даступныя грамадскасці ў 1935 годзе, дзякуючы публікацыі ў кнізе «Ці павінна галадаць Расія?» (Muss Russland Hungern) Эвальда Амендэ без указання аўтарства фатаграфій з-за боязі за бяспеку іх стваральніка [8]. У 1939 г. у Аляксандр Вінербергер выдаў у Аўстрыі ўласную кнігу ўспамінаў пра жыццё ў Савецкім Саюзе, у якой дзве часткі прысвечаны Галадамору [9]. Таксама фатаграфіі былі ўключаны ў яго мемуары, выдадзеныя 1942 г. [10]

У 1944 г. Вінербергер займаў пасаду сувязнога афіцэра РВА. Пасля вайны яму ўдалося пазбегнуць перадачы савецкім войскам — ён апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі ў Зальцбургу, дзе і памёр у 1955 г.[2]

Зноскі

  1. Alexander Wienerberger // Photographers' Identities Catalog Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Josef Vogl. Alexander Wienerberger — Fotograf des Holodomor. In: Dokumentationsarchiv des österreichischen Widerstandes (Hrsg.), Feindbilder, Wien 2015 (= Jahrbuch 2015), S. 259—272
  3. http://britishphotohistory.ning.com/profiles/blogs/alexander-wienerberger
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 "Це був геноцид": історія британської фотохудожниці, яка ширить пам'ять про Голодомор. BBC Україна (23 листопада 2018). Праверана 23 листопада 2018.
  5. 5,0 5,1 5,2 «Рискуя попасть в застенки НКВД, мой прадед фотографировал жертв Голодомора». Факты (14 лютого 2018). Праверана 23 листопада 2018.(руск.) 
  6. Александр Вінербергер у спогадах доньки. Меморіал жертв Голодомору (7 лютого 2016). Праверана 23 листопада 2018.
  7. Rußland, wie es wirklich ist!, hrsg. v. der Vaterländischen Front, für den Inhalt verantwortlich: Dr. Ferdinand Krawiec, Wien 1934, 16 S.
  8. Dr. Ewald Ammende, Muß Rußland hungern? Menschen- und Völkerschicksale in der Sowjetunion, Wien 1935, XXIII, 355 Seiten. Mit 22 Abb
  9. Alexander Wienerberger, Hart auf hart. 15 Jahre Ingenieur in Sowjetrußland. Ein Tatsachenbericht, Salzburg 1939
  10. Alexander Wienerberger, Um eine Fuhre Salz im GPU-Keller. Erlebnisse eines deutschen Ingenieurs in Sowjetrussland, mit Zeichnungen von Günther Büsemeyer, Gütersloh [1942], 32 S.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

На рускай мове[правіць | правіць зыходнік]

На ўкраінскай мове[правіць | правіць зыходнік]

На іншых мовах[правіць | правіць зыходнік]