Аляксандр Дзмітрыевіч Боечка
Аляксандр Дзмітрыевіч Боечка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Ігар Рачкоўскі | ||||||
Пераемнік | Леанід Мальцаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1965 Наваград-Валынскі раён, Жытомірская вобласць, УССР |
||||||
Адукацыя |
Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча Акадэмія Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Беларусь | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды |
Алякса́ндр Дзмі́трыевіч Боечка (нар. 1965, у Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці УССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2012-2013).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ.
З 1986 года ў органах пагранічнай службы.
Два з паловай года служыў у Афганістане. Па яго словах, выклікаўся добраахвотнікам. Трапіў туды адразу пасля Тбіліскага вучылішча. Камандаваў узводам і батарэяй.
Cлужыў у Гродзенскім і Лідскім пагранатрадзе.
Да прызначэння старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння - начальнікам арганізацыйна-інспектарскага аддзела - сакратаром калегіі ДПК.
2 жніўня 2012 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.[1]
2 лістапада 2013 быў вызвалены з пасады.[2]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медаль «За бездакорную службу» I ступені
- Медаль «За бездакорную службу» II ступені
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Наваград-Валынскім раёне
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі