Анатоль Пятровіч Лапо
Анатоль Пятровіч Лапо | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Леанід Мальцаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 мая 1963 (59 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | з 1981 | ||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||
Род войскаў | пагранічныя войскі | ||||||
Званне | |||||||
Камандаваў | Смаргонскі пагранічны атрад | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Анато́ль Пятро́віч Лапо́ (нар. 24 мая 1963, в. Кулакоўка, Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці) — савецкі і беларускі ваенны, пагранічнік. Генерал-лейтэнант (2020), Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь (2022). 7-ы старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (з 2016).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава, у 2001 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі.
У 1981—1992 гадах праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта — начальніка штаба пагранкамендатуры ў Батумскім пагранатрадзе.
У 1992—2008 праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе, пачынаў начальнікам пагранкамендатуры «Астравец», з 2004 года займаў пасаду камандзіра пагранічнага атрада. Пад яго камандаваннем атрад дамогся ганаровага звання «Перадавая часць органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь»[1].
Прымаў удзел у стварэнні першага ў краіне Кіналагічнага цэнтра органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе[2].
У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, з 2014 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. У 2010 годзе прысвоена воінскае званне генерал-маёра.
29 снежня 2016 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].
У кастрычніку 2020 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант[4].
2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Анатоля Лапо ў амерыканскі санкцыйны спіс[5]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[6] і ў чорны спіс Еўрасаюза[7]. 20 снежня Лапо ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[8]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[9][10].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь, сярод якіх ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені (2008), медалі «За бездакорную службу» І і ІІ ступеняў (2003), медаль «За баявыя заслугі», медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР», юбілейныя медалі і іншыя, ордэн Свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (2013, Беларуская праваслаўная царква)[11].
У 2022 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь»[12].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Выхоўвае двух дачок[13].
Зноскі
- ↑ От солдата до генерала: председатель Госпогранкомитета Анатолий Лаппо рассказал о своей службе // Астравецкая праўда
- ↑ Интервью Председателя Госпогранкомитета Анатолия Лаппо накануне профессионального праздника // sb.by
- ↑ Анатоль Лапо назначаны старшынёй Дзяржпагранкамітэта . Тэлеграфнае агенцтва Белта (29 снежня 2016).
- ↑ belta.by
- ↑ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
- ↑ Backgrounder: Belarus sanctions (англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел.. Праверана 2 студзеня 2022.
- ↑ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія . Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Минские епархиальные ведомости № 4 (107)/2013 — С. 11
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 20 мая 2022 г. № 180 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Председатель Государственного пограничного комитета Республики Беларусь генерал-лейтенант ЛАППО Анатолий Петрович // Совет командующих пограничными войсками
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 24 мая
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
- Выпускнікі Акадэміі ФСБ
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў»
- Узнагароджаныя медалём «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Пагранічным войскам»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «100 год органам пагранічнай службы Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Заслужаныя пагранічнікі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Пагранічнікі
- Лідскі пагранічны атрад
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША