Аляксандр Кандратавіч Бурак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Кандратавіч Бурак
Дата нараджэння 12 лютага 1918(1918-02-12)
Месца нараджэння г. Дзяржынск
Дата смерці 24 снежня 1993(1993-12-24) (75 гадоў)
Месца смерці г. Харкаў
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў авіяция
Гады службы 19381956
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Аляксандр Кандратавіч Бурак (12 лютага 1918, г. Дзяржынск — 24 снежня 1993, г. Харкаў) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Бурак нарадзіўся ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння сямігадовай школы ў 1932 працаваў слесарам на Мінскім вагонарамонтным заводзе. Скончыў аэраклуб. У 1938 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 Бурак скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З красавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У маі 1943 года ў ходзе штурмоўкі горада Казельска Калужскай вобласці самалёт Бурака быў збіты, а сам лётчык — цяжка паранены ў твар, аднак ён здолеў пасадзіць самалёт на сваёй тэрыторыі. Да студзеня 1945 года старэйшы лейтэнант Аляксандр Бурак быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 208-га штурмавога авіяпалка 227-й штурмавой авіядывізіі 8-га штурмавога авіякорпуса 8-й паветранай арміі 4-га Украінскага фронту[2].

Да студзеня 1945 Бурак здзейсніў 102 паспяховых баявых вылетаў на штурмоўку навал тэхнікі і жывой сілы праціўніка, а таксама чыгуначных складаў і аэрадромаў, у ходзе якіх знішчыў 28 танкаў, 3 батарэі СПА, 3 самалёты на аэрадромах. Неаднаразова здзяйсняў вылеты ў самых складаных метэаралагічных умовах[2][1].

казам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Аляксандр Бурак быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 7619[2].

У 1945 Бурак уступіў у ВКП(б). Пасля заканчэння вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. Двойчы — у 1946 і 1951 гадах — сканчаў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. У 1956 годзе ў званні падпалкоўніка Бурак быў звольнены ў запас[1]. Пражываў у Харкаве, памёр 24 снежня 1993 года, пахаваны на харкаўскіх могілках № 2[2].

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бурак Александр Кондратьевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Аляксандр Кандратавіч Бурак на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Андреев С. А. Совершённое ими бессмертно. — Кн. 1. — М.: Высшая школа, 1976.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.