Аляксандр Кліменцьевіч Марозаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Кліменцьевіч Марозаў
Дата нараджэння 23 студзеня 1905(1905-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1984(1984-09-09) (79 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 19391945
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Аляксандр Кліменцьевіч Марозаў (23 студзеня 1905, вёска Якубова, Полацкі павет — 9 верасня 1984, Віцебск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Якубова (зараз у Расонскім раёне Віцебскай вобласці). З сямі гадоў батрачыў. З 1920 г. працаваў на лесарапрацоўках, з 1929 г. на цагельным заводзе ў Віцебску. У Чырвонай Арміі з 1939 г. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг.

У Вялікую Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941 г., У Смаленскай бітве летам 1941 года чырвонаармеец Алякссандр Марозаў папаў у палон, але праз 27 дзён бяжаў з палона да партызан.

Баец партызанскагя атрада № 2 Аляксандр Марозаў падарваў тры варожых эшэлоны. З 1943 гда ён зноў у шэрагах Чырвонай Арміі, быў наводчыкам станковага кулямёта 280-й стралковай дывізіі, а затым з мая 1944 года — разведчыкам, агнямётчыкам. За перыяд з 5 ліпеня 1943 года па 13 ліпеня 1944 Аляксандр Марозаў удзельнічаў у шасці аперацыях па падрыву воінскіх эшалонаў, мініраванню чыгуначных і шашэйных дарог. Разам з падрыўнікамі атрада прычыніў значныя страты ворагу: пушчана пад адхіл чатыры цягніка, дваццаць пяць платформаў з баявой тэхнікай і гарматамі, трыццаць тры вагоны з боепрыпасамі і жывой сілай.

Падчас удзелу ў вызваленні Прыбалтыкі і ў баях ва Усходняй Прусіі, чырвонаармеец Аляксандр Марозаў у баях за горад Шаўляй у ліпені 1944 года падбіў варожы танк.

Загадам ад 12 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

Стралок 760-га стралковага палка чырвонаармеец Аляксандр Марозаў 10 кастрычніка 1944 года у раёне літоўскіх населеных пунктаў Кукорайтэн і Юндшэн адным з першых уступіў у бой, а пры пераходзе ворага ў контратаку закідаў варожых аўтаматчыкаў. Будучы параненым застаўся ў страі.

Загадам па 280-й стралковай дывізіі № 059 ад 14 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

Агнямётчык 178-й асобнай роты ранцавых агнямётаў чырвонаармеец Марозаў Аляксандр у ноч на 8 красавіка 1945 года каля сталіцы Усходняй Прусіі горада Кеніксберга падавіў дзве агнявыя кропкі ворага разам з разлікамі і падбіў штурмавую гармату «Фердынанд». У гэтым баі быў паранены, але поля бою не пакінуў.

Загадам па 70-й стралковай дывізіі № 059 ад 21 красавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

У 1945 годзе старшыня Марозаў А. К. дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе Віцебске.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ССР ад 19 жніўня 1955 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1955 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавння ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Марозаў Аляксандр Кліменцьевчі пераўзнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

Заслужаны ветэран, які стаў кавалерам ордэна Славы трох ступеняў больш чым праз тры дзесяцігоддзі пасля заканчэння вайны, працаваў на Віцебскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў. памет 9 верасня 1984 года

Узнагароджаня ардэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 124.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.(руск.) 
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]