Аляксандр Кірылавіч Шэлепень
Аляксандр Кірылавіч Шэлепень | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1964 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1938—1946 |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Кірылавіч Шэ́лепень (13 кастрычніка 1918 — 12 чэрвеня 1964) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1946).
Нарадзіўся ў вёсцы Забор’е Полацкага павета (цяпер Расонскі раён). Скончыў 7 класаў Клясціцкай сярэдняй школы, працаваў у Юхавіцкім леспрамгасе.
У Чырвонай Арміі з 1938 г. У баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Заходнім фронце ў якасці камандзіра гарматнага разліку ў артылерыйскай часці. У 1942 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў стаў. Ваяваў на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах, удзельнік бітвы за Маскву, Берлінскай аперацыі.
Камандзір батарэі 121-й гаўбічнай артылерыйскай брыгады (2-я артылерыйская дывізія, 6-ы артылерыйскі корпус прарыву, 5-я ударная армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант А. К. Шэлепень вызначыўся ў ходзе Берлінскай аперацыі. 16 красавіка 1945 года ў раёне горада Цэхін падчас контратакі праціўніка з групай байцоў батарэі аўтаматным агнём і гранатамі падтрымаў бой стралковых падраздзяленняў.
22—28 красавіка 1945 г. у вулічных баях батарэя разбурыла 26 аб’ектаў з агнявымі кропкамі, 4 барыкады, знішчыла шмат жывой сілы праціўніка. Калі разлік адной з гармат выйшаў са строю, А. К. Шэлепень сам абстрэльваў варожыя агнявыя пункты, чым садзейнічаў прасоўванню падраздзяленняў 26-га стралковага корпуса ўглыб Берліна.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года старшаму лейтэнанту Шэлепеню А. К. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны да 1947 г. А. К. Шэлепень служыў у Савецкай Арміі, капітан. У 1951—1953 гг. працаваў старшынёй Полацкага абкама прафсаюза работнікаў дзяржгандлю і спажыўкааперацыі. Потым жыў і працаваў у Казахстане, Карэльскай АССР.
Пахаваны на Сулажгорскіх могілках у Петразаводску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
- медалі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Расоны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 28. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Кірылавіч Шэлепень на сайце «Героі краіны»
- Прыдзвінскі край — Героі Савецкага Саюза — Шэлепень А. К.(недаступная спасылка)
- Знаменитые люди Россонщины Архівавана 25 мая 2012. (руск.)
- Могила А. К. Шелепеня, Героя Советского Союза(недаступная спасылка) // Сайт ГКУ Республики Карелия «Республиканский центр по государственной охране объектов культурного наследия» (руск.)
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Полацкім павеце
- Памерлі 12 чэрвеня
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Петразаводску
- Пахаваныя ў Петразаводску
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Нарадзіліся ў Расонскім раёне
- Афіцэры СССР
- Камандзіры батарэй у Вялікай Айчыннай вайне