Аляксандр Леанідавіч Сахно

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аляксандр Леанідавіч Сахно
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1939(1939-06-12) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Аляксандр Леанідавіч Сахно (12 чэрвеня 1939, Новасібірск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Омска, Новасібірска. З 1975 г. — кіраўнік групы архітэктараў, з 1980-га — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, з 1987 года — кіраўнік групы архітэктараў у Магілёўграмадзянпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Магілёве[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ім запраектаваны паркавыя збудаванні ў Омску, эксперыментальна-паказальны пасёлак «Акцябрскі» Омскай вобласці, мікрараён-5 у Ніжнявартаўску[1].

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач ад вул. Першамайскай да Смаленскай, Кастрычніцкай (19811984), праект добраўпарадкавання Ленінскага праспекта (1985) у Мінску[1]; добраўпарадкаванне пл. Леніна ў г. Магілёве (рэалізацыя ў 1990-1998; сааўтары У. Чаленка, Л. і Л. Пангаевы)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Сахно Александр Леонидович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.) 
  2. Чаленко Владимир Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]