Аляксандр Мікалаевіч Вітчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мікалаевіч Вітчанка
Дата нараджэння 30 жніўня 1953(1953-08-30) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера геаэкологія, аграэкалогія, біяметэаралогія і фізічная геаграфія
Месца працы БДПУ ім. М. Танка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук[d]
Альма-матар

Аляксандр Мікалаевіч Вітчанка (руск.: Александр Николаевич Витченко; нар. 30 жніўня 1953, Мінск, БССР) — географ, загадчык кафедры геаграфічнай экалогіі, доктар геаграфічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вітчанка А. М. нарадзіўся 30 жніўня 1953 года. У 1970 годзе скончыў СШ № 33 г. Мінска. У 1975 годзе скончыў геаграфічны факультэт БДУ, з 1976 па 1987 года працаваў у БДУ навуковым супрацоўнікам. З 1987 па 1999 г. старэйшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам і загадчыкам кафедры фізічнай геаграфіі БДПУ. З 1999 года — прафесар, а з 2000 года загадчык кафедры геаграфічнай экалогіі БДУ.

З 1996 года — доктар геаграфічных навук, з 1999 года — прафесар.

Прафесар Вітчанка А. М. з’яўляецца вядучым спецыялістам у галіне геаэкалогіі, аграэкалогіі, біяметэаралогіі і фізічнай геаграфіі. Ім распрацаваны пытанні тэорыі, методыкі і практыкі ацэнкі аграэкалагічнага патэнцыялу ПТК Беларусі, прапанаваны новыя метадычныя падыходы да ацэнкі ўздзеяння ўмоў надвор’я на чалавека з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій. З 90-х гадоў распрацоўвае тэарэтычныя асновы геаэкалогіі, у тым ліку ў галіне ацэнкі якасці навакольнага асяроддзя, фармуе геаэкалагічную навуковую школу Беларусі.

Пад яго кіраўніцтвам абаронена тры кандыдацкіх дысертацыі, працуе група дактарантаў, аспірантаў і магістраў.

Мае вопыт каардынацыі работ па выкананні фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне рацыянальнага прыродакарыстання ў рамках дзяржаўных праграм.

Надае значную ўвагу інтэграцыі навукі і адукацыі. Пры яго актыўным удзеле распрацаваны і ўкаранёны ў навучальны працэс адукацыйныя стандарты і навучальныя планы па спецыяльнасці «Геаэкалогія» для шматузроўневай сістэмы адукацыі; падрыхтаваны аўтарскі курс лекцый «Геаэкалогія» і шэраг арыгінальных навучальных праграм па дысцыплінах геаэкалагічных цыклу («Геаэкалогія», «Гісторыя і метадалогія геаэкалогіі», «Ахова навакольнага асяроддзя», «Выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова прыроды»); распрацаваны праграмы магістарскага і кандыдацкага экзамену па геаэкалогіі. Аляксандр Мікалаевіч распрацаваў і чытаў у розных ВНУ рэспублікі 18 агульных і спецыяльных курсаў.

Навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Вітчанка А. М. аўтар і сааўтар 258 апублікаваных навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 9 манаграфій, 11 вучэбных дапаможнікаў і 2 курсаў лекцый.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.2 / Редкол.: Р 13 Г. П. Пашков и др. — Мн.: БелЭн, 2006. — 912 с.: илл.
  2. Прафесары і дактары навук Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта / Склад. А. А. Яноўскі. — Мн.: БДУ, 2001. — 339 с.
  3. Александр Николаевич Витченко // Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — 2013. — № 3. — С. 105—107
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.