Аляксандр Міхайлавіч Абрамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аляксандр Міхайлавіч Абрамовіч
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання
15 лістапада 2004 — 31 кастрычніка 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
студзень 1996 — лістапад 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі
12 сакавіка 1992 — 31 студзеня 1996
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік Віктар Ганчар

Нараджэнне 10 красавіка 1944(1944-04-10)[1][2][3]
Смерць 1 снежня 2018(2018-12-01) (74 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне прафесар
Дзейнасць юрыст, аграном, палітык, прафесар
Месца працы БДУ
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»

Алякса́ндр Міха́йлавіч Абрамо́віч (10 красавіка 1944, Забалацце, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — 1 снежня 2018) — беларускі дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук, прафесар[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 красавіка 1944 года ў в. Забалацце Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

У 1973 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1973 г. — аспірант, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, выконваў абавязкі загадчыка адзела Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1986 г. — доктар юрыдычных навук, з 1990 г. — прафесар. З 1988 па 2008 г. загадваў кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.

У 1991—1992 гг. — член Камітэта Канстытуцыйнага нагляду СССР; у 1992—1996 гг. — старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (Цэтральная выбарчая камісія). З 1996 па 2004 г. — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2004 па 2008 г. — намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. [4].

А. М. Абрамовіч займаўся распрацоўкай праблем прававога забеспячэння дзяржаўнага кіравання інвестыцыйнымі працэсамі на агульнадзяржаўным і рэгіянальных узроўнях, узаемаадносін цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, уздзеяння мясцовых органаў улады на вырашэнне рэспубліканскіх і рэгіянальных праблем, канцэпцыі прававога статуса асобы ў перыяд пабудовы грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 5 індывідуальных і некалькіх калектыўных манаграфій і кніг[5].

Памёр 1 снежня 2018 года. Цырымонія развітання прайшла 4 снежня ў канцэртнай зале «Мінск»[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Государственное управление строительства в СССР. Минск, 1982 г.;
  • Правовой статус советского гражданина. Минск, 1988 г.;
  • Беларусь и Россия. Организационно-правовые основы интеграции. 1996—2001. Минск, 2001 (у суаўт.);
  • К вопросу о перспективах государственного развития. Минск, 2003. [5]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 6. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. 2,0 2,1 2,2 Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.)Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
  3. 3,0 3,1 3,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — АршынМн.: 1996. — Т. 1. — С. 37. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  4. 4,0 4,1 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  5. 5,0 5,1 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С. А. Балашэнка. — Мн.:БДУ, 2004. — 134 с.
  6. В Минске простились с заслуженным юристом Беларуси Александром Абрамовичем