Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ЦВК РБ
Адрас Мінск, вул. Савецкая, д. 11
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта правядзенне выбараў
Тып арганізацыі выбарчая камісія
Кіраўнікі
Старшыня Лідзія Ярмошына
Намеснік Вадзім Іпатаў
Заснаванне
Дата заснавання 25 жніўня 1991; 10984 дні таму
Бюджэт 46,3 мільярдаў рублёў[1] (2010 год; 15,5 мільёнаў $[2])
Колькасць супрацоўнікаў 12[3]
Папярэднік Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР
rec.gov.by

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў — пастаянна дзеючы орган, утвораны Вярхоўным Саветам Беларускай ССР 4 снежня 1989 года.

Дзейнасць Цэнтральнай камісіі ў той перыяд вызначалася Законам Беларускай ССР «Аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР» ад 27 кастрычніка 1989 года. У адпаведнасці з названым Законам Цэнтральная камісія ўтваралася ў складзе старшыні, двух намеснікаў, сакратара і 15 членаў камісіі.

У цяперашні час парадак утварэння Цэнтральнай камісіі вызначаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Прававы статус Цэнтральнай камісіі урэгуляваны ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Парадак працы камісіі вызначаецца яе Рэгламентам.

Цэнтральная камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай камісіі — 5 гадоў. Цэнтральная камісія складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць Старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтральнай камісіі фарміруюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.

Апарат Цэнтральнай камісіі, які ажыццяўляе прававое, арганізацыйна-метадычнае, дакументацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Цэнтральнай камісіі, складаецца з 8 супрацоўнікаў.

Цэнтральная камісія супрацоўнічае з усімі цэнтральнымі выбарчымі органамі краін СНД. У 1998 годзе Цэнтральная камісія была прынята ў Асацыяцыю арганізатараў выбараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пачынаючы з 14 кастрычніка 2013 года, Цэнтральная камісія з’яўляецца адным з заснавальнікаў Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB). Старшыня цэнтральнай камісіі — Лідзія Міхайлаўна Ярмошына.

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына неаднаразова трапляла ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза[4], а ў 2006 годзе была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[5]. У 2007 годзе ў амерыканскі санкцыйны спіс быў дададзены і Алег Сліжэўскі[6].

2 кастрычніка 2020 года Еўрапейскі саюз увёў санкцыі ў дачыненні да ўсіх 12 членаў камісіі за парушэнні на жнівеньскіх выбарах[7]. Восенню 2020 года Вялікабрытанія[8], Канада[9][10] і Швейцарыя[11] таксама ўвялі санкцыі супраць усіх членаў ЦВК. ЗША ўвялі санкцыі супраць намесніка старшыні ЦВК Вадзіма Іпатава і сакратаркі ЦВК Алены Дмухайла 2 кастрычніка 2020 года[12], а 21 чэрвеня 2021 года пашырылі іх на астатніх членаў камісіі[13]. Акрамя таго, 23 снежня 2020 года пад санкцыі ЗША трапіла сама Цэнтральная выбарчая камісія[14].

Склад камісіі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, старшыня
  2. Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў, намеснік старшыні
  3. Алена Мікалаеўна Дмухайла, сакратар
  4. Андрэй Анатольевіч Гуржы
  5. Вольга Леанідаўна Дарашэнка
  6. Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
  7. Святлана Пятроўна Кацуба
  8. Аляксандр Міхайлавіч Ласякін
  9. Ігар Анатольевіч Плышэўскі
  10. Марына Юр’еўна Рахманава
  11. Алег Леанідавіч Сліжэўскі
  12. Ірына Аляксандраўна Цэлікавец

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Праверана 20 красавіка 2011.
  2. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняй за 2010 год цаны (2993,74) набыцця долара. Праверана 20 красавіка 2011.
  3. Состав комиссии (руск.) . Праверана 30 кастрычніка 2015.
  4. История европейских санкций в отношении Белоруссии. ТАСС (12 кастрычніка 2020). Праверана 13 студзеня 2021.
  5. Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (19 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  6. Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (27 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  7. Евросоюз ввел санкции против Беларуси (руск.) . Новая газета (2 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  8. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  9. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады (29 верасня 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  10. Belarus sanctions (англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады (15 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  11. Searching for subjects of sanctions
  12. Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (2 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  13. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
  14. Treasury Sanctions Additional Belarusian Regime Actors for Undermining Democracy (англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (23 снежня 2020). Праверана 19 верасня 2021.