Аляксандр Пятровіч Барушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Барушка
альтэрн.: Аляксандар Пятровіч Барушка[1]
Дата нараджэння 22 сакавіка 1939(1939-03-22)[2] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык, інжынер-электрык, даследчык
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Пятровіч Барушка (нар. 22 сакавіка 1939, в. Блудзень, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі энергетык. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Цеплаэнергетычныя ўстаноўкі электрастанцый», 1961).

Працаваў на Полацкай ЦЭЦ № 2 (1961—1975, з 1969 — галоўны інжынер, з 1972 — дырэктар), Галоўным вытворчам ўпраўленні энергетыкі і электрыфікацыі Беларускай ССР Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР (1975—1979, намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы), Міністэрстве энергетыкі Афганістана (1979—1981, саветнік міністра), Усесаюзным дзяржаўным навукова-даследчым і праектна-канструктарскім інстытуце па прамысловай энергетыцы (Беларускае аддзяленне; 1981—1986, загадчык аддзела, намеснік дырэктара), Сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Дэпартамент па тэхнічнаму супрацоўніцтву, 1986—1995, эксперт, кансультант па энергетыцы), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1995, прафесар кафедры «Электразабеспячэнне»).

Навуковыя інтарэсы: кіраванне якасцю, рызыкамі і надзейнасцю ў энергетыцы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Управление надежностью тепловых электрических станций в энергосистеме : диссертация в форме научного доклада … доктора технических наук : 05.14.01 / Борушко Александр Петрович. ― Иркутск, 1993.
  • Исследование сжигания сернистого мазута с высоким подогревом и в газификационных горелках котлоагрегатов : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 273 / А. П. Борушко. ― Минск, 1972.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барушка Алксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 345.
  • Борушко Александр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 478.
  • Борушко Александр Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 1. —С. 120.
  • Борушко Александр Петрович // Кто есть кто в энергетике Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2004. — С. 344. — Место рождения: г. Минск.