Аляксандр Рычардавіч Суліма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Суліма
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Рычардавіч Суліма
Нарадзіўся 1 жніўня 1979(1979-08-01)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 77 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра каманду
Каманда Сцяг Беларусі Беларусь
Пасада трэнер брамнікаў
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1996 — 2002 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 79 (-69)
1996 — 1999   Сцяг Беларусі Нёман-2 (Гродна) 73 (-102)
2003 Сцяг Расіі Лада (Тальяці) 12 (-17)
2003 — 2004 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 44 (-46)
2005 — 2009 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 127 (-144)
2010 — 2013 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 56 (-50)
2014 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 13 (-15)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2001 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 4 (-4)
2004 — 2006 Сцяг Беларусі Беларусь 6 (-7)
Трэнерская кар’ера
2015 — 2019 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) брамнікі
2019 — Сцяг Беларусі Беларусь брамнікі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2014.

Аляксандр Суліма (нар. 1 жніўня 1979, Гродна) — былы беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2006). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага футбола, доўгі час гуляў за гродзенскі «Нёман». З 2005 года быў асноўным брамнікам мінскага МТЗ-РІПА, а ў 2010 годзе падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У 2012 годзе замацаваўся ў аснове дынамаўцаў і быў прызнаны заўзятарамі лепшым іграком клуба ў сезоне.

У сезоне 2013 быў выцеснены Аляксандрам Гутарам, і толькі ў жніўні заняў месца ў асноўным складзе. У кастрычніку 2013 года разам з Сяргеем Паліцевічам быў пераведзены ў дубль[2], а потым кантракт з «Дынама» быў скасаваны[3].

У студзені 2014 года вярнуўся ў склад «Нёмана»[4]. Спачатку быў асноўным брамнікам, але 25 мая 2014 у матчы з «Белшынай» прапусціў 3 галы пасля грубых памылак і у другім тайме быў заменены на Маруса Рапаліса. У далейшым Рапаліс стаў асноўным брамнікам. У жніўні 2014 года Суліма вярнуўся ў браму, але пасля чарговага няўдалага матча (31 жніўня 2014 года супраць БАТЭ, лік 1:2) перастаў трапляць у склад і больш на полі ў сезоне 2014 не з’яўляўся. У снежні 2014 года пакінуў «Нёман» па заканчэнні кантракта[5][6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2015 года папоўніў трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі ў якасці трэнера брамнікаў. У чэрвені 2019 года, з прызначэннем Міхаіла Мархеля, які раней узначальваў моладзевую зборную, галоўным трэнерам нацынальнай зборнай Беларусі, Суліма ўвайшоў у яго штаб[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]