Аляксандр Пятровіч Гутар

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Гутар)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Гутар
Alyaksandr Hutar 2.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Пятровіч Гутар
Мянушка Гуці
Нарадзіўся 18 красавіка 1989(1989-04-18)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама-Брэст
Нумар 30
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2012 Беларусь БАТЭ 48 (-25)
2013 — 2016 Беларусь Дынама (Мінск) 87 (-65)
2016 — 2017 Расія Арэнбург 12 (-17)
2017 Расія Тосна 0 (0)
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса) 12 (-14)
2018 — Беларусь Дынама-Брэст 24 (-25)
Нацыянальная зборная**
2009 — 2011 Беларусь Беларусь (да 21) 22 (-28)
2011 — 2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 10 (-15)
2013 — Беларусь Беларусь 15 (-21)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.

Аляксандр Пятровіч Гутар (нар. 18 красавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік брэсцкага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» горада Мінска.

БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 года, пасля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіперам клуба. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у спіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым іграком Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сезон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гродзенскага «Нёмана» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясніў са складу Аляксандра.

Судовая справа з БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]

22 снежня 2012 года брамнік, з-за незадаволенасці колькасцю выступаў у матчах клуба, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разлічаны да 2015 года кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку[7]. Пасля пасяджэння па справе Гутара бакі атрымалі магчымасць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт[8]. 22 студзеня Аляксандр атрымаў дазвол на скасаванне кантракту з БАТЭ з выплатай кампенсацыі клуба ў памеры 180 тысяч долараў. Згодна з рашэннем кампенсацыю можа таксама выплаціць клуб, які набудзе іграка[9]. БАТЭ выказаў сваю пазіцыю з нагоды вердыкту БФФ, падаўшы апеляцыю па рашэнні камітэту федэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд сумы кампенсацыі[9][10]. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна вольнага агента. У лютым 2014 года спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніў рашэнне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысяч долараў[11].

«Дынама» Мінск[правіць | правіць зыходнік]

З 1 лютага 2013 года трэніраваўся ў складзе мінскага «Дынама», з якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады[12].

У складзе «Дынама» адразу стаў асноўным брамнікам, але часам паказваў няўпэўненую гульню. Пасля мачту з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» 21 ліпеня 2013 года, калі з-за памылак Гутара «Дынама» саступіла 1:2, трапіў на лаўку запасных, а месца ў аснове заняў Аляксандр Суліма. Пасля матча з «Нёманам» 1 верасня 2013 года Суліма быў адпраўлены ў дубліруючы склад, а Гутар зноў заняў месца асноўнага брамніка.

Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага брамніка. Пачынаючы са жніўня 2014 стаў чаргавацца ў стартавым складзе дынамаўцаў з Сяргеем Ігнатовічам. У пачатку сезона 2015 на некаторы час саступіў месца ў браме Васілю Хамутоўскаму, але неўзабаве зноў стаў асноўным брамнікам мінчан. 15 жніўня 2015 года, захаваўшы ў недатыкальнасці браму ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (1:0), дасягнуў адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на вышэйшым узроўні і тым самым уступіў у беларускі клуб «сухіх» брамнікаў[13].

У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на адзін год[14]. У сакавіку 2016 года быў абраны капітанам каманды[15]. Улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Дынама»[16].

«Арэнбург»[правіць | правіць зыходнік]

30 чэрвеня 2016 года стала вядома аб пераходзе Гутара ў склад дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі — клуба «Арэнбург»[17][18]. У другой палове 2016 года трывала гуляў у аснове «Арэнбурга», але ў 2017 годзе ўжо не з’яўляўся на полі, заставаўся другім брамнікам. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і Гутар пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.

«Тосна»[правіць | правіць зыходнік]

14 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб падпісанні Гутарам кантракта з клубам «Тосна», які ўпершыню выйшаў у расійскую Прэм’ер-лігу[19]. Аднак, не здолеў стаць асноўным брамнікам, і ўжо 4 верасня 2017 года, так і не згуляўшы ніводнага матча за «Тосна», па пагадненні бакоў пакінуў клуб[20].

«Чарнаморац»[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля зыходу з «Тосна» далучыўся да адэскага «Чарнаморца», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі трэнер Алег Дулуб[21]. У складзе «Чарнаморца» стаў асноўным брамнікам, дапамог камандзе пакінуць апошні радок турнірнай табліцы. У снежні 2017 года разарваў кантракт з адэскім клубам[22].

«Дынама» Брэст[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[23], дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[24].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр з’яўляецца бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 года, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. У студзені 2012 года брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Венгрыі[25]. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр жанаты са спявачкай гурта «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхняя сустрэча адбылася на мерапрыемстве ўшаноўвання БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасці гасцей.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Aleksandr Gutor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 National-Football-Teams.com
  3. 3,0 3,1 Sports-Reference.com
  4. 4,0 4,1 Soccerway
  5. 5,0 5,1 Александр ГуторДинамо-Брест.
  6. 6,0 6,1 Transfermarkt — 2000.
  7. Гуторские страсти. Уйти нельзя остаться. Прессбол
  8. Дело Гутора. Семь дней отмерь. Прессбол
  9. 9,0 9,1 Чистый развод. Запасной инстинкт. Прессбол
  10. ФК БАТЭ: Гутора ожидают месяцы или годы разбирательств. Еўрарадыё
  11. Спортивный суд в Лозанне обязал Александра Гутора выплатить БАТЭ порядка 230000 долларов (руск.) 
  12. Минское «Динамо» подписало контракт с Александром Гутором на 3 года (руск.) 
  13. Тур 16. Попурри. Гутор: номер 15-й!
  14. Минское "Динамо" продлило контракт с Александром Гутором
  15. Александр Гутор избран капитаном минского "Динамо"
  16. Александр Гутор официально покинул минское "Динамо" в качестве свободного агента
  17. Александр Гутор стал игроком "Оренбурга"
  18. «Оренбург» объявил о переходе Прудникова и Гутора
  19. Александр Гутор подписал контракт с "Тосно"
  20. Александр Гутор покинул "Тосно"
  21. Александр Гутор стал игроком "Черноморца"
  22. Александр Гутор покинул "Черноморец"
  23. Брестское "Динамо" подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича
  24. Гутор продлил контракт с брестским "Динамо"
  25. Кондратьев вызвал Гутора на товарищеский матч с Венгрией. Еўрарадыё

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]