Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук
| Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Аляксандр Сяргеевіч Палышанкоў | ||||||
| Пераемнік | Сяргей Мікалаевіч Лабадзінскі[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 лютага 1965 (60 гадоў) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Званне | палкоўнік[d] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксандр Сцяпанавіч Рагачу́к (нар. 1 лютага 1965, Шыповічы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта (2014[1]–2023[2]). Палкоўнік запасу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 лютага 1965 года ў вёсцы Шыповічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і педагогаў.
У 1985 годзе скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча і быў накіраваны для праходжання службы ў Афганістан. Па 1998 год служыў на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі. У 1998—2000 гадах выкладаў у Самарскім аэракасмічным універсітэце.
У 2000 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у Кобрынскім райвыканкаме начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай працы, намеснікам старшыні выканкама.
У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама. На гэтай пасадзе ён стаў вядомым тым, што ўвёў па серадах абавязковы беларускамоўны дзень у арганізацыі[3].
У 2010 годзе заняў пасаду главы адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста. У інтэрв’ю пасля прызначэння заявіў, што: «мы з часам, канешне, але ўсё роўна пяройдзем на беларускую мову», хоць большасць грамадзянаў цяпер карыстаецца «расійскай мовай»[3].
У 2012 годзе скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
14 кастрычніка 2014 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Аляксандра Рагачука старшынёй Брэсцкага гарвыканкама. 15 кастрычніка 2014 года прызначэнне было падтрымана дэпутатамі гарсавета.
У час «Марша недармаедаў» 2017 года, накіраванага супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і эканамічнай палітыкі ўлад, Аляксандр Рагачук нечакана запрасіў на гутарку ў актавую залу гарвыканкама пратэстоўцаў, якія сабраліся каля будынка[4]. На перамовах пратэстоўцы выказалі яму патрабаванне адмяніць дэкрэт, на што Рагачук паабяцаў перадаць гэтае патрабаванне «вышэйшым уладам»[5].
27 сакавіка 2023 года была дадзена згода на прызначэнне мэрам Брэста Сяргея Лабадзінскага. Аляксандр Рагачук з 28 сакавіка 2023 года пайшоў у адстаўку з дзяржаўнай службы.
У маі 2023 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў[6].
20 жніўня 2024 года на пасяджэнні прэзідыума Савета Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў члены прэзідыума Савета прагаласавалі за вызваленне ад пасады старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Рагачука па пагадненні бакоў у сувязі з яго заявай[7].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За адвагу» (СССР).
- Медаль «За баявыя заслугі».
- Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (2019)[8].
- медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[9].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку.
Зноскі
- ↑ Навіна пра прызначэнне
- ↑ Стала вядома, за што звольнілі мэра Брэста Рагачука і куды яго прызначаць. Наша Ніва (27 сакавіка 2023).
- ↑ а б Прыхільнік беларускай мовы стаў мэрам Брэста ФОТА
- ↑ Некалькі тысяч людзей далучыліся да шэсця пратэсту ў Брэсце АНЛАЙН . Наша Ніва (5 сакавіка 2017). Праверана 7 сакавіка 2017.
- ↑ Старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму паабяцаў шмат новых працоўных месцаў у будаўніцтве
- ↑ Вечерний Брест. Рогачук Александр Степанович (руск.)
- ↑ Александр Рогачук уходит с должности председателя Брестского областного объединения профсоюзов (руск.)
- ↑ Мэр Бреста Александр Рогачук награжден орденом святителя Кирилла Туровского
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кто есть кто. Александр Степанович Рогачук Архівавана 23 сакавіка 2018.
- Старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Выпускнікі Курганскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Самарскага дзяржаўнага аэракасмічнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Воіну-інтэрнацыяналісту»
- Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
- Асобы