Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Кобрынскі райвыканкам)
Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Кобрынскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 225306, Брэсцкая вобласць, г. Кобрын, пл. Леніна, 3 |
Старшыня | Аляксандр Мікалаевіч Пачко |
Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Кобрынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Кобрына, у будынку на пл. Леніна, 3.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Упраўленне справамі;
- Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
- Упраўленне адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел унутраных спраў.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- Вацлаў Антонавіч Бачэўскі (1940—1941)
- Пётр Міхайлавіч Таклёнак (1944—1948)
- Сцяпан Кандрацьевіч Шахметаў (1948—1950)
- Сяргей Пятровіч Руціч (1950—1952)
- Стафан Аляксандравіч Камендант (1952—1956)
- Б. В. Булатаў (1956—1962)
- Пётр Якаўлевіч Плотка (1962—1965)
- Мікалай Рыгоравіч Раслякоў (1965—1966)
- Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі (1966—1968)
- Уладзімір Захаравіч Дудзік (1968—1971)
- Мікалай Уладзіміравіч Даменікан (1971—1973)
- Віктар Іванавіч Бурскі (1973—1975)
- Васіль Афанасьевіч Бойка (1975—1982)
- Іван Баляслававіч Венцэль (1982—1988)
- Віталь Іванавіч Іванюк (1988—1992)
- Яўген Аляксандравіч Раўнейка (1992—1995)
- Сяргей Дзмітрыевіч Ашмянцаў (1995—2002)
- Канстанцін Уладзіміравіч Сіневіч (2002—2005)
- Мікалай Аляксеевіч Кенда (2005—2013)
- Аляксандр Іванавіч Зазуля (2013—2018)
- Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч (з 2018)
- Аляксандр Мікалаевіч Пачко
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- kobrin.brest-region.gov.by — афіцыйны сайт Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта