Аляксандр Сяргеевіч Зацэпін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сяргеевіч Зацэпін
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 сакавіка 1926(1926-03-10)[1] (98 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, піяніст, кінакампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры эстрада
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені медаль «За працоўную адзнаку»
Народны артыст Расійскай Федэрацыі Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі
zacepinmusic.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Сяргеевіч Зацэпін (руск.: Александр Сергеевич Зацепин, нар. 10 сакавіка 1926, Новасібірск, Сібірскі край) — савецкі і расійскі кампазітар. Атрымаў вядомасць як аўтар музыкі да многіх папулярных фільмаў, у тым ліку амаль да ўсіх фільмаў Леаніда Гайдая. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 сакавіка 1926 года ў Новасібірску ў сям’і хірурга Сяргея Дзмітрыевіча Зацэпіна і настаўніцы Валянціны Баляславаўны Аксянтовіч.

Скончыўшы сярэднюю школу № 12, паступіў у Новасібірскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У сакавіку 1945 года яго адлічылі з ВНУ і прызвалі ў войска. Будучы на ваеннай службе, самастойна навучыўся граць на некалькіх інструментах. Пасля звальнення ў запас у 1947 годзе працаваў канцэртмайстрам у Новасібірскай філармоніі. Па словах Зацэпіна, калі б ён не пайшоў у войска, то не стаў бы кампазітарам.

Скончыў у 1956 годзе кансерваторыю ў Алма-Аце па класе фартэпіяна і кампазіцыі (педагог Я. Р. Брусілоўскі). Дыпломная работа — балет «Стары Хатабыч», які паставілі ў Алма-Ацінскім тэатры оперы і балета. Працаваў музычным афарміцелем на студыі «Казахфільм». У тым жа 1956 годзе напісаў музыку да свайго першага фільма «Наш мілы доктар».

Кампазітар напісаў больш за 300 песень і музыку больш як да 120 фільмаў і мультфільмаў. Аляксандр Зацэпін — заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1997), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук (2002), член Саюза кампазітараў СССР (1956) і Саюза кінематаграфістаў СССР (1957).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]