Казахская нацыянальная кансерваторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казахская нацыянальная кансерваторыя
Выява лагатыпа
Заснаваны 1944
Сайт conservatoire.kz/english…

Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы (каз.: Құрманғазы атындағы Қазақ ұлттық консерваториясы) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова Казахстана, рыхтуе кампазітараў, музыказнаўцаў, дырыжораў хору і народных аркестраў, піяністаў, вакалістаў, арт-мэнэджараў, выканаўцаў на ўсіх інструментах сімфанічнага аркестра і народных інструментах.[1]

З’яўляецца асацыяваным членам Асацыяцыі еўрапейскіх кансерваторый і вышэйшых музычных школ (з 1998 года), ініцыятарам стварэння і ўдзельнікам Асацыяцыі азіяцкіх кансерваторый (з 2000 года), удзельнікам Сусветнай Асацыяцыі сіметролагаў, удзельнікам Міжнароднай асацыяцыі «Музыка цюркскіх народаў», удзельнікам Міжнароднай Рады па традыцыйнай музыцы (ICTM), Еўрапейскага семінара па этнамузыкалогіі (ESEM), Еўрапейскай рады па псіхалогіі і ўспрыманні музыкі (ESCOM).[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

24 ліпеня 1944 года Савет Народных Камісараў КазССР пастанавіў арганізаваць з 1 кастрычніка Дзяржаўны інстытут мастацтваў у горадзе Алматы, які быў у далейшым пераўтвораны ў Алма-Ацінскую кансерваторыю.

У 1945 годзе кансерваторыі прысвоена імя выдатнага казахскага кюйшы XIX стагоддзя Курмангазы Сагырбайулы.

У 1955 годзе народным артыстам КазССР А. Т. Такпанавым у кансерваторыі быў адкрыты тэатральны факультэт. На яго базе ў 1977 годзе быў створаны Алма-Ацінскі тэатральна-мастацкі інстытут.

У 1981—1982 навучальным годзе ў кансерваторыі навучалася звыш 1200 студэнтаў, працавалі 234 выкладчыкі, у тым ліку звыш 20 прафесараў і дактароў навук, каля 50 дацэнтаў і кандыдатаў навук, 5 народных артыстаў СССР, 7 народных артыстаў КазССР.[3]

Са снежня 2013 года выдаецца штоквартальны навуковы часопіс «Веснік Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы». У сакавіку 2017 года часопіс перайменавалі ў «SARYN».[4]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Навучальны працэс забяспечваюць 4 факультэты:

  • Факультэт вакалу і дырыжыравання
  • Факультэт інструментальнага выканальніцтва
  • Факультэт музыказнаўства і менеджменту
  • Факультэт народнай музыкі

Таксама працуе шэраг агульнаўніверсітэцкіх кафедр:

  • Кафедра інавацыйных музычна-педагагічных тэхналогій
  • Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
  • Эксперыментальная школа-студыя мастацтваў
  • Секцыя фізічнага выхавання і спорту
  • Секцыя казахскай і замежных моў

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. КазНК. От истоков (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2007. Праверана 19 ліпеня 2008.
  2. КазНК. Международное сотрудничество (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2007. Праверана 19 ліпеня 2008.
  3. Алма-Ата. Энциклопедия / Гл. ред.. — Алма-Ата: Гл. ред. Казахской советской энциклопедии, 1983. — С. 312. — 608 с.
  4. Наука. www.conservatoire.edu.kz. Праверана 24 лістапада 2021.