Аляксандр Сяргеевіч Матусевіч
Выгляд
Аляксандр Сяргеевіч Матусевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1998 (60 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт |
Аляксандр Сяргеевіч Матусе́віч[1] (7 чэрвеня 1937 — 2 студзеня 1998) — вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў і апрацоўкі металаў ціскам, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Смалявічах[1] (сучасны горад, раённы цэнтр Мінскай вобласці Беларусі). У 1961 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР (з 1992 года — галоўны навуковы супрацоўнік).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы вучонага ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і тэхналагічных асноў працэсаў атрымання валакністых матэрыялаў на металічнай аснове. Сааўтар шэрагу патэнтаў[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Теоретические основы ковки и горячей объёмной штамповки. — Мн., 1968. (у сааўтарстве)
- Композиционные материалы на металлической основе. — Мн., 1978.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грышановіч К. В. Матусевіч Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 207.