Аляксандр Сяргеевіч Сераброўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аляксандр Сяргеевіч Сераброўскі
руск.: Александр Сергеевич Серебровский
Дата нараджэння 18 лютага (1 сакавіка) 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1948(1948-06-26)[1] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык
Навуковая сфера генетыка
Месца працы
Навуковая ступень акадэмік УАСГНІЛ[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Канстанцінавіч Кальцоў[d]
Вядомыя вучні Sos Alikhanian[d], Yevgeny Vodolazkin[d] і Вольга Аляксееўна Іванова
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Аляксандр Сяргеевіч Серабро́ўскі[2] (руск.: Александр Сергеевич Серебровский; 18 лютага 1892 — 26 чэрвеня 1948) — вучоны, біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ (1935).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Курску. Скончыў рэальнае вучылішча, у 1914 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1918—1919 гадах працаваў загадчыкам Біялагічнага сада Народнага камісарыята асветы РСФСР, у 1919—1921 гадах — загадчыкам Генетычнай станцыі Акадэміі навук СССР у вёсцы Слабодка Тульскай губерні, у 1921—1927 гадах — загадчыкам Анікаўскай генетычнай станцыі ў Звянігарадзе[3] і адначасова працаваў у Інстытуце эксперыментальнай біялогіі Акадэміі навук СССР. Адначасова ў 1923—1930 гадах прафесар кафедры генетыкі Маскоўскага заатэхнічнага інстытута. У 1929—1931 гадах А. С. Сераброўскі на пасадзе загадчыка лабараторыі генетыкі Біялагічнага інстытута імя А. К. Ціміразева. У 1930—1948 гадах — загадчык кафедры генетыкі біялагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і адначасова (у 1931—1937 гадах) загадчык секатара селекцыі і генетыкі Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. С. Сераброўскаму належаць навуковыя працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі сельскагаспадарчых жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперыментальна пацвердзіў схему будовы гена. Стварыў новы кірунак — генагеаграфію. Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генетычнага аналізу. Першым прапанаваў метад барацьбы са шкоднымі насякомымі, заснаваны на размнажэнні самцоў з генетычнымі парушэннямі. З’яўляецца адным з заснавальнікаў генетыкі папуляцый. Аўтар каля 150 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій[3].

Прымаў удзел у рабоце Рускага еўгенічнага таварыства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]