Аляксандр Усцінавіч Шэлег

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Усцінавіч Шэлег
Аляксандр Шэлег
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1935(1935-06-05) (83 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1989)
Альма-матар

Аляксандр Усцінавіч Шэ́лег (5 чэрвеня 1935, в. Бярозаўка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1952 г. скончыў Рудзенскую СШ[1].

Скончыў у 1957 годзе БДУ. З 1957 года ў Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі, з 1975 года загадчык лабараторыі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па фізіцы крышталёў, хімічных сувязях у іх і фазавых пераходах, дынаміцы крышталічных рашотак. Выявіў несувымерныя фазы, ў шэрагу крышталёў паўправадніковых злучэнняў тыпу A²B5 і даследаваў іх уласцівасці. Вывучыў характар пераўтварэнняў працягла-перыядычных звышструктур у залежнасці ад тэмпературы.

Зноскі

  1. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]