Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф
Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф | |
---|---|
ням.: Alexander Theodor von Middendorff | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 (18) жніўня 1815[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) студзеня 1894 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Theodor Johann von Middendorff[d] |
Дзеці | Ernst von Middendorff[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, падарожнік-даследчык, заолаг, арнітолаг, батанік, выкладчык універсітэта, землекарыстанне, урач |
Навуковая сфера | заалогія, батаніка, геаграфія |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d][3] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Middend.». Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Middendorff».
|
Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф (ням.: Alexander Theodor von Middendorff; 18 жніўня 1815 - 24 студзеня 1894) — заснавальнік мерзлотазнаўства, расійскі падарожнік, географ, батанік і натураліст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Эстляндской губерні Расійскай імперыі (па іншых дадзеных, у Санкт-Пецярбургу).
Адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Тартускага ўніверсітэта (1832-1837), які скончыў у званні ўрача.
Два гады працаваў у Аўстрыі і Германіі, дзе спецыялізаваўся ў галіне заалогіі, этнаграфіі, антрапалогіі.
У 1839 годзе быў прызначаны ад'юнктам пры кафедры заалогіі ва ўніверсітэце Святога Уладзіміра (Кіеў).
У 1840 годзе Мідэндорф ўдзельнічаў у лапландскай экспедыцыі К. М. Бэра, збіраў матэрыялы па арніталогіі, малакалогіі і геалогіі Лапландыі.
У 1842 годзе Акадэмія навук па рэкамендацыі К. М. Бэра даручыла Мідэндорфу арганізаваць экспедыцыю ў Паўночную і Усходнюю Сібір. У перыяд падрыхтоўкі экспедыцыі Мідэндорф склаў карту Таймыра, выкарыстоўваючы працы С. І. Чалюскіна і X. П. Лапцева.
У перыяд сваёй экспедыцыі ў Паўночную Сібір і на Далёкі Ўсход у 1842-1845 адкрыў плато Путарана, стаў першым даследчыкам паўвострава Таймыр, Паўночна-Сібірскай нізіны, Амурска-Зейскай раўніны, Станавога хрыбта, ніжняй часткі басейна Амура, паўднёвага ўзбярэжжа Ахоцкага мора, Удска-Тугурскага прыпалявання, Шантарскіх астравоў. Справаздача Мідэндорфа аб экспедыцыі была для свайго часу найбольш поўным натуральна-гістарычным апісаннем Сібіры.
У ліку навуковых дасягненняў Аляксандра Мідэндорфа першае этнаграфічнае апісанне шэрагу сібірскіх народаў і першая навуковая характарыстыка клімату Сібіры, вызначэнне паўднёвай мяжы распаўсюджвання шматгадовай («вечнай») мерзлаты, вызначэнне занальнасці расліннасці, фармулёўка т. зв. «Закона Мідэндорфа», які тлумачыць прычыны звілістасці паўночнай мяжы лясоў.
У 1852 годзе Аляксандр Мідэндорф быў абраны ардынарным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук, а ў 1855 годзе - абавязковым сакратаром акадэміі.
У 1867 годзе Мідэндорф суправаджаў у падарожжы па Расіі вялікага князя Аляксея Аляксандравіча, у 1869 - вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча.
У 1870 годзе, суправаджаючы Аляксея Аляксандравіча ў падарожжы па Белым моры і на Новую Зямлю, зрабіў важныя назіранні адносна Гальфстрыму на ўсход ад Нардкапа, адкрыў Нардкапскае цячэнне ў Баранцавым моры.
У 1870 годзе даследаваў Барабінскі стэп, у 1878-м - Ферганскую даліну.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Alexander Theodor Middendorf // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119211963 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Леонов Н. И. Александр Фёдорович Миддендорф: (1815—1894) / АН СССР. — М.: Наука, 1967. — 152 с. — (Научно-биографическая серия). — 7000 экз.
- Barbara and Richard Mearns. Audubon to Xantus, The Lives of Those Commemorated in North American Bird Names. — ISBN 0-12-487423-1
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль Аляксандра Фёдаравіча (Аляксандра Тэадора) Мідэндорфа на афіцыйным сайце РАН
- А. Ф. Мідэндорф — вучоны, падарожнік Архівавана 15 сакавіка 2012.
- У бібліятэцы Gallica
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1815 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 1894 годзе
- Памерлі ў Эстоніі
- Дактары медыцыны
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Аўтары заалагічных таксонаў
- Біёлагі XIX стагоддзя
- Батанікі Расіі
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Галоўныя навуковыя сакратары Расійскай акадэміі навук
- Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года
- Гісторыя Далёкага Усходу
- Даследчыкі Сібіры
- Гісторыя Сібіры
- Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
- Падарожнікі Расійскай імперыі
- Арнітолагі Расійскай імперыі
- Постаці іпалогіі
- Арнітолагі Расіі
- Памерлі ў Ліфляндскай губерні