Аляксандр Фёдаравіч Суханаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Фёдаравіч Суханаў
руск.: Александр Фёдорович Суханов
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1928(1928-10-29) (92 гады)
Месца нараджэння Саснова, Далматаўскі раён, Курганская вобласць, РСФСР
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Навуковая сфера гісталогія
Месца працы Кемераўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Амурская дзяржаўная медыцынская акадэмія, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Омскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Аляксандр Фёдаравіч Суха́наў[1] (руск.: Александр Фёдорович Суханов; нар. 29 кастрычніка 1928) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Саснова Далматаўскага раёна Курганскай вобласці РСФСР. У 1951 годзе скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Омскага медыцынскага інстытута. У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Влияние частичного удаления и хронического раздражения коры головного мозга белых крыс на процессы регенерации в очаге воспаления». У 1955—1956 гадах асістэнт кафедры гісталогіі Благавешчанскага медыцынскага інстытута. З 1956 года працаваў у Кемераўскім медыцынскім інстытуце. Займаў пасады асістэнта кафедры гісталогіі, з 1960 да 1978 года — яе загадчыка. Займаў пасаду дэкана лячэбнага факультэта, з 1971 года — прарэктара інстытута. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Морфологические и гистохимические аспекты белковой сенсибилизации и анафилаксии».

З 1978 года А. Ф. Суханаў у Віцебскім медыцынскім інстытуце. Да 1996 года на пасадзе загадчыка кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі[2], дэкан факультэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па марфалогіі і гістахімічных заканамернасцях рэакцыі арганізма на антыгенны раздражняльнік. Таксама займаўся пытаннямі структурна-функцыянальных пашкоджанняў клетак і тканак пры гіпатэрміі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]