Аляксандр Ягоравіч Андрыенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Ягоравіч Андрыенка
Дата нараджэння 7 студзеня 1923(1923-01-07)
Месца нараджэння в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 15 сакавіка 1988(1988-03-15) (65 гадоў)
Месца смерці в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Званне
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна:
Узнагароды і прэміі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Аляксандр Ягоравіч Андрыенка (7 студзеня 1923, в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі раён - 15 сакавіка 1988) — разведчык 1086-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 33-й арміі 1-га Беларускага фронту, радавы. Поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 студзеня 1923 года ў вёсцы Радзеева, Буда-Кашалёўскім раёне, Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Беларус, Скончыў 6 класаў школы. Працаваў у калгасе.

Пасля акупацыі гітлераўцамі Гомельскай вобласці быў партызанскім сувязным. У Чырвонай арміі з лістапада 1943 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1943 года на пасадзе стралка роты аўтаматчыкаў 1086-га стралковага палка.

У складзе сапёрнага аддзялення ноччу 24 чэрвеня 1944 года на паўночным захадзе ад горада Рагачоў пад моцным агнём зрабіў праходы ў драцяной загардзе і мінным полі, чым спрыяў паспяховаму прасоўванню савецкай пяхоты. 28 чэрвеня 1944 года загадам камандзіра 323-й стралковай дывізіі ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

Падчас бою 26 жніўня 1944 года ў наваколлях населенага пункта Ломжа, у складзе групы аўтаматчыкаў блакаваў і штурмаваў дот ворага, знішчыўшы пры гэтым 2 салдатаў і захапіў кулямёт. Падчас адбівання контратакі быў паранены, але поля бою не пакінуў і працягваў выконаваць баявую задачу. 30 верасня 1944 года загадам па 3-й арміі ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Разведчык 1086-га стралковага палка радавы А. Я. Андрыенка 14 студзеня 1945 года, падчас удзела ў танкавым дэсанце на захадзе ад горада Люблін, пашкодзіў варожую гармату і знішчыў 5 ворагаў. Падчас наступных баёў захапіў у палон 2 афіцэраў і да 10 салдатаў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года радавы Андрыенка Аляксандр Ягоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[2].

У 1945 годзе яфрэйтар А. Я. Андрыенка быў дэмабілізаваны. жыў у роднай вёсцы, працаваў на эксперыментальнай базе. Памер 15 сакавіка 1988 года[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Андриенко Александр Егорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Аляксандр Ягоравіч Андрыенка на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 1984.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]